Хацімодзі-ДНК (англ.: Hachimoji DNA; ад яп. 八 «hachi» — восем і 文字 «moji» — літара) — дэзоксірыбануклеінавая кіслата (ДНК) з васьмю нуклеатыдамі, чатыры з якіх з'яўляюцца натуральнымі і чатыры — штучна сінтэзаванымі[1]. Упершыню інфармацыя аб сінтэзе хацімодзі-ДНК з'явілася ў лютым 2019 года. Адкрыццё гэтага тыпу ДНК стала магчымым у выніку навуковых даследаванняў Фонду прыкладной малекулярнай эвалюцыі ЗША, які фінансуецца НАСА. Па будове і ўласцівасцях хацімодзі-ДНК падобная прыроднай ДНК і адрозніваецца колькасцю і тыпам пурынавых асноў.

Характарыстыка правіць

Для сінтэзу хацімодзі-ДНК было выкарыстана 4 азоцістыя асновы прыроднага паходжання — адэнін (А), гуанін (Г), цытазін (Ц) і тымін (Т). Таксама навукоўцы сінтэзавалі новыя асновы, якія былі закадаваныя літарамі Z, P, S, B. Апошнія ўтвараюць пары на аснове вадародных сувязяў: ZP і SB[2]. Даследчыкі сканструявалі сотні спіраляў хацімодзі-ДНК, якія складаюцца з розных канфігурацый прыродных і сінтэтычных асноў, а затым праверылі іх ўстойлівасць. Таксама было прадэманстравана, што хацімодзі-ДНК валодаюць рэгулятарнай структурай незалежна ад паслядоўнасці элементаў. Больш таго, з дапамогай сінтэтычнай ДНК і віруснай T7 РНК-палімеразы навукоўцам атрымалася ажыццявіць транскрыпцыю хацімодзі-РНК[3].

Новыя азоцістыя асновы правіць

У хацімодзі-ДНК: S спалучаецца з B, Z спалучаецца з P; dS выкарыстоўваецца ў ДНК, rS задзейнічана ў РНК[1] .

Азоцістая анова Назва ChemSpider PubChem
P 2-Амінаімідаза[1,2-а][1,3,5]трыазін-4(1H)-ён 10205066 135600909
B Ізагуанін 69351 76900
rS Ізацытазін 60309 66950
dS 1-метылцытазін 71474 79143
Z 6-амінакіс-5-нітрапірыдын-2-ol 9357814 11182729

Значэнне правіць

Па словах хіміка Стывена Бенэра, аналіз хацімодзі-ДНК дапаможа зразумець, як жыццё за межамі Зямлі можа захоўваць інфармацыю. Гэтую структуру таксама плануюць выкарыстоўваць для захоўвання інфармацыі па-за клеткай і стварэння нанаструктур з зададзенымі ўласцівасцямі. Хімік Флойд Ромезберг адзначае, што адкрыццё хацімодзі-ДНК пацвярджае, што прыродныя асновы (А, Г, Ц, Т) не з'яўляюцца унікальнымі. Гэта адкрыццё мае важнае значэнне для даследавання працэсаў малекулярнай эвалюцыі[4]. Таксама хацімодзі-ДНК могуць быць выкарыстаны для дыягностыкі некаторых хвароб чалавека[5].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б Hoshika, Shuichi (22 February 2019). "Hachimoji DNA and RNA: A genetic system with eight building blocks (paywall)". Science. 363 (6429): 884–887. doi:10.1126/science.aat0971. Праверана 21 February 2019.
  2. "Генетики створили синтетичну ДНК, яка допоможе «зрозуміти» ймовірне позаземне життя". Еспресо. 23.02.2019. Праверана 23.02.2019. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= і |date= (даведка)
  3. "Ученые создали синтетическую ДНК с восемью нуклеотидными основаниями". Телеграф. 22.02.2019. Праверана 23.02.2019. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= і |date= (даведка) (руск.)
  4. Saplakoglu, Yasemin (21 February 2019). "Scientists Have Created Synthetic DNA with 4 Extra Letters". Live Science. Праверана 23 February 2019. (англ.)
  5. Dumé, Bello (22 February 2019). "Hachimoji DNA doubles the genetic code". Physics World. Праверана 23 February 2019. (англ.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць