Хачапуры (груз. ხაჭაპური) — страва грузінскай кухні, грузінскі нацыянальны мучны выраб[1][2], адкрыты пірог з сырам.

Аўтарства
Краіна паходжання
Кампаненты
Асноўныя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Грузінскае (імерэцінскае) хачапуры
Аджарскае хачапуры

Паходжанне назвы і разнавіднасці правіць

Назва хачапуры паходзіць ад грузінскіх слоў «тварог» (хачо) і «хлеб» (пуры), і тыповая, імаверна, менавіта для заходне-грузінскай вобласці Імерэція.

Ёсць мноства відаў хачапуры — амаль у кожным грузінскім сяле хачапуры гатуюць па сваім асобным рэцэпце.

Самыя вядомыя грузінскія хачапуры:

  • імерэцінскае хачапуры — традыцыйнае хачапуры круглай формы;
  • аджарскае хачапуры — таксама называецца ачарулі ці аджарулі, і адрозніваецца тым, што выпякаецца падоўжанай формы, а на сярэдзіну высаджваюць яйка;
  • мінгрэльскае і абхазскае хачапуры — вядома пад назвай ачма;
  • сванскае хачапуры;
  • рачульскае хачапуры.

Хачапуры вядома таксама ў Арменіі, дзе яго выпякаюць з слоенага цеста у форме канверта.

Апісанне правіць

Хачапуры — булачка рознай формы з вялікім змяшчэннем сыру: яго ў хачапуры прыкладна ўдвая больш па вазе за муку. Часта цеста для хачапуры абсалютна прэснае, а акрамя абавязковага сыру (свежы або вытрыманы, часта авечы, напрыклад сулугуні), у склад стравы могуць уваходзіць яйкі (напрыклад, у аджарскім хачапуры) і іншыя інгрэдыенты. Вонкава хачапуры нагадваюць буйныя ватрушкі. Памеры хачапуры звычайна адпавядаюць памерам патэльняў, на якіх іх гатуюць. Выпякаюць іх на вуглях, або наплітным спосабам на ўмераным агні. Для начынкі ў хачапуры ўжываюць сыры — імерэцінскі, чанах, кабійскі, брынзу[3].

Цікавыя факты правіць

У верасні 2011 года ўлады Грузіі аформілі патэнт на хачапуры і 29 іншых страў нацыянальнай кухні[4].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. ХАЧАПУРИ, Кулинарный словарь В. В. Похлебкина, 2002
  2. ХАЧАПУРИ, Кулинарный словарь. Зданович Л. И. 2001
  3. Похлебкин В. В. Национальные кухни наших народов (Основные кулинарные направления, их история и особености. Рецептура).—М.: Пищевая пром-сть, 1980. — 304 с.
  4. Грузія запатэнтавала «чачу», «чурчхэлу», «хачапуры» — і 27 іншых нацыянальных прадуктаў

Спасылкі правіць