Хвасце́ц (лац.: coccyx), хвастцовая косць (лац.: os coccygis) — ніжні аддзел пазваночніка чалавека, які складаецца з трох-пяці зрослых рудыментарных пазванкоў.

Хвасцец


У фарміраванні хвасца ўдзельнічае да пяці пазванкоў.
Лацінская назва os coccygis

Функцыя правіць

Хвасцец з'яўляецца ў чалавека і іншых бясхвостых прыматаў, пачынаючы з нахалапітэка (міяцэнавы гамінід)[1], уяўляючы сабой рудыментарны хвост[2]. Нягледзячы на рудыментарны характар, хвасцец мае даволі важнае функцыянальнае значэнне[3][4].

Пярэднія аддзелы хвасца служаць для прымацавання мышцаў і звязкаў, якія ўдзельнічаюць у функцыянаванні органаў мочапалавой сістэмы і дыстальных аддзелаў тоўстага кішэчніка (хвастцовая, падуздышна-хвастцовая і лабкова-хвастцовая мышцы, што фарміруюць мышцу, якая падымае задні праход, а таксама заднепраходна-хвастцова звязка). Таксама да хвасца прымацоўваецца частка мышачных пучкоў вялікай ягадзічнай мышцы, якая з'яўляецца магутным разгінальнікам сцягна[3].

Апроч гэтага, хвасцец мае ролю ў размеркаванні фізічнай нагрузкі на анатамічныя структуры таза, служачы важным пунктам апоры — пры нахіле чалавека, які сядзіць, уперад пунктамі апоры з'яўляюцца сядалішчныя шышкі і ніжнія галіны сядалішчных касцей; пры нахіле назад частка нагрузкі перадаецца хвасцу[3].

Будова правіць

Хвасцец у цэлым мае форму выгнутай піраміды, звернутай асновай дагары, а верхавінай — уніз і наперад.

Ад першага хвастцовага пазванка адыходзяць відазмененыя верхнія сустаўныя адросткі, якія атрымалі назву хвастцовых рогаў (лац.: cornua coccygea). Хвастцовыя рогі, злучаючыся з крыжавымі рогамі, удзельнічаюць у фарміраванні крыжова-хвастцовага злучэння тыпу сіндэсмоза, рухомасць у якім больш выяўлена ў жанчын. Падчас родаў хвасцец можа адхіляцца назад, павялічваючы памеры родавых шляхоў.

Па бакавых (латэральных) паверхнях цела першага хвастцовага пазванка размяшчаюцца рудыменты папярочных адросткаў, астатнія хвастцовыя пазванкі адросткаў не маюць.

Дадатковыя выявы правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Masato (2004), Acquisition of bipedalism
  2. Saladin (2003), p 268
  3. а б в Foye (2008), eMedicine
  4. Вопросы травматологу и ортопеду: операция по удалению копчика

Спасылкі правіць