Геалагічны заказнік «Хвашчавое» — заказнік мясцовага значэння ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Утвораны рашэннем Чашніцкага райвыканкама от 17 сакавіка 1993 года № 73. Створаны з мэтай рэзервавання тарфянога радовішча і захавання водарэгулёўных здольнасцей тэрыторыі. Заказнік знаходзіцца пад аховай Старасельскага лясніцтва. Забараняецца правядзенне суцэльналесасечных высечак[1].

Хвашчавое
Размяшчэнне Беларусь
Плошча 121,9 га
Дата заснавання 1993

Апісанне правіць

Размешчаны недалёка ад в. Чарэя і прымыкае да возера Сялява. Агульная плошча 121,9 га. Служыць сыравіннай базай тарфяных лекавых гразяў[2].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Прыродна-геаграфічнае апісанне Чашніцкага раёна. Флора і фаўна // Гістарычна-краязнаўчы курс «Наша Чашніччына». Чашніказнаўства / В. В. Грыбко. — Мінск: Медисонт, 2007. — С. 6—12.
  • Чашникский район // Витебская область: природа, туризм, спорт, отдых = Vitebsk region: the nature, tourism, sport, rest / под общ. ред. Л. Л. Прокофьевой. — Витебск : Витебский центр маркетинга, 2005. — С. 250—255. (руск.)
  • Чашникский район // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. — [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. — С. 25—26.