Хвошч палявы

від раслін

Хвошч палявы[1], Таўкачыкі (Equisetum arvense) — від шматгадовых травяністых раслін сямейства Хвашчовыя (Equisetaceae).

Хвошч палявы

Хвошч палявы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Equisetum arvense L., 1753

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  17152
NCBI  3258
EOL  597765
GRIN  t:400386
IPNI  300073-2
TPL  tro-26602003

Назва правіць

Хвошч палявы[2], скрып[3], земляныя арэхі[4][5][6], стукі, таўкачнік[7]. Таўкачыкамі называюць толькі веснавы хвошч (спараносны).

Біялагічнае апісанне правіць

 
Хвошч палявы. Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовая расліна вышынёй да 40, рэдка да 50 см, жорсткая ад вялікай колькасці крэмнію[8]. Надземныя парасткі дыморфныя:

Генератыўныя (спараносныя) парасткі негалінастыя, ружаватыя, бураватыя, сакаўныя, з похвамі з 6-16 трохкутнымі бурымі ліставымі зубцамі, якія свабодныя або зрослыя не да верху і не маюць напаўпразрыстага плёнкавага аблямавання. Пасля паспявання спораў вясновыя бясхларафільныя парасткі адміраюць ці (значна радзей) становяцца зялёнымі, утвараюць бакавыя галінкі і тады неадрозныя ад вегетатыўных сцёблаў.

Вегетатыўныя парасткі звычайна 15-50 см вышынёй, 1,5-5 мм у дыяметры, ярка-зялёныя, галінастыя, мяккія, з трубчастымі похвамі з чорных зубцоў з белай аблямоўкай. Эпідэрміс сцябла гладкі.

Карэнішча доўгае, паўзучае, чарнаватае, глыбока апускаецца ў зямлю[8].

Каласкі 2-3 см даўжынёй, амаль цыліндрычныя.

Пашырэнне і экалогія правіць

Расліна распаўсюджана ў субарктычных, умераных і трапічных рэгіёнах Еўразіі ад Ісландыі, Вялікабрытаніі і Партугаліі на захадзе да Карэі і Японіі на ўсходзе, на ўсёй тэрыторыі Паўночнай Амерыкі, ад субарктыкі Канады і Аляскі да паўднёвых штатаў ЗША[9].

Расце на ўмерана вільготных месцах з друзлымі глебамі, у тым ліку на пойменных лугах, паравых палях[8]. Звычайны ў пасевах як пустазелле па ўсёй тэрыторыі Беларусі[8], расце на палях і агародах, на лугах, у садах, сярод хмызняку, уздоўж дарог.

Спараносіць увесну.

Выкарыстанне правіць

Вясновыя (генератыўныя) парасткі гатуюць і ўжываюць у ежу.

У навуковай медыцыне выкарыстоўваюць надземную частку расліны — лац.: Herba Equiseti[8]. Настоі хвашчу ўжываюць як мачагонны, супрацьзапаленчы, кроваспыняючы, агульнаўмацавальны, раназажыўляльны і звязальны сродак. Дапамагаюць яны пры сардэчнай недастатковасці, паляпшаюць водна-солевы абмен.

У народнай медыцыне прымяненне хвашчу такое ж, акрамя гэтага, траву хвашчу ўжываюць пры лячэнні злаякасных новаўтварэнняў, вонкавых і ўнутраных крывацёкаў, жоўцева- і нырачнакаменнай хваробы[8]. Не рэкамендуецца прыём на працягу доўгага часу (больш за тры месяцы).

Супрацьпаказаны пры вострым нефрыце[8].

У кветкаводстве адвар хвашчу палявога выкарыстоўваецца для прафілактыкі шэрагу захворванняў дэкаратыўных садовых раслін. Дзякуючы крэмніевай кіслаце, якая змяшчаецца ў хвашчы, у апрацаваных адварам раслін павышаецца супраціўляльнасць некаторых грыбным хваробам і шкоднікам (сопкая раса, чорная плямістасць руж, іржа, кляшчы (Tetranychus urticae))[10].

У старажытныя часы палявы хвошч меў высокую вартасць як сыравіна ў вытворчасці крэмніевай кіслаты.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 49. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  3. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  4. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  5. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  6. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  7. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
  8. а б в г д е ё Хвощ полевой // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 62-64. — 592 с. — 120 000 экз.
  9. Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).
  10. Панкратова Г. Болезни роз. Архівавана 13 мая 2012.

Галерэя правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Хвощ полевой: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)