Херкюлес Сегерс (нідэрл.: Hercules Pieterszoon Seghers альбо нідэрл.: Segers, каля 1589, Утрэхт — каля 1638, Гаага) — нідэрландскі жывапісец і гравёр фламандскага паходжання.

Геркулес Сегерс
Hercules Pieterszoon Seghers
Дата нараджэння каля 1589[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці каля 1638[4][1][…]
Месца смерці
Грамадзянства  Нідэрланды
Род дзейнасці мастак, графік, арт-дылер, дзеяч выяўленчага мастацтва
Жанр марына
пейзаж
нацюрморт
Мастацкі кірунак барока
Уплыў Гіліс ван Канінгсло
Уплыў на рамантызм
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Пейзаж, Ротэрдам
Груда кніг, Амстэрдам

Біяграфія правіць

З сям’і гандляра, па рэлігійных перакананнях — менаніта, у 1596 пераехала з Фландрыі ў Амстэрдам. Нядоўгі час вучыўся пейзажнаму жывапісу ў Гіліса ван Канігсло. Пасля смерці бацькі ў 1612 г. вярнуўся ў Харлем, быў прыняты там у гільдыю мастакоў. Затым жыў у Амстэрдаме, ажаніўся, набыў дом. Працаваў у Утрэхце і Гаазе, акрамя іншага — гандляваў прадметамі мастацтва. Сведчанняў аб смерці мастака няма, але ў 1638 г. яго жонка згадваецца як ўдава. Месца смерці таксама невядома.

 
Пейзаж з вісячай піхтай, Амстэрдам

Творчасць правіць

Вядомы фантастычнымі пейзажамі, а таксама нацюрмортамі («Стос кніг»), шмат у чым быў прадвеснікам стылістыкі рамантызму. Гравёрныя творы адрозніваюцца тонкім майстэрствам, тэхнічнай вынаходлівасцю.

Зноскі

  1. а б Hercules Seghers // ARTICArt Institute of Chicago. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Hercules Pietersz. Segers // Art UK painters database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  4. Art UK — 2003. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  5. Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 31 студзеня 2022.
  6. RKDartists Праверана 31 студзеня 2022.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Collins L.C. Hercules Seghers. Chicago: University of Chicago Press, 1953
  • Hess T.B. The Grand eccentrics: five centuries of artists outside the main currents of art history. New York: Macmillan, 1966
  • Haverkamp Begemann E. Hercules Seghers. Amsterdam: J.M. Meulenhoff, 1968
  • Bonnier H. L’univers d’Hercules Seghers. Paris: H. Scrépel, 1986
  • Bonnefoy Y. Notes sur Hercule Seghers// Bonnefoy Y. L’Improbable. Paris: Mercure de France, 1993, p. 207-210.

Спасылкі правіць