Хеты (грэч. Χετταΐοι) — індаеўрапейскі народ балканскага паходжання, якія ў бронзавы век жыў на паўночным захадзе Блізкага Усходу і размаўляў на хецкай мове. Каля 18 стагоддзя да н.э. хеты заснавалі дзяржаву з цэнтрам у Хатусе. Хецкая армія паспяхова выкарыстоўвала калясніцы і мела вялікую перавагу над суседнімі народамі. Каля 14 стагоддзя да н.э. хецкая імперыя дасягнула максімальнага ўзлёту і ахапіла большую частку Анатоліі, паўночна-заходнюю Сірыю, працягнуўшыся да паўночнай Месапатаміі.

Хаця хеты належалі да бронзавага веку, яны былі зачынальнікамі жалезнага веку, вырабляючы прадметы з жалеза прыкладна з 14 стагоддзя да н.э.

Літаратура правіць