Хлеў пачатку XX стагоддзя з в. Солан Старадарожскага раёна Мінскай вобласці. Перанесены ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў в. Азярцо[1], дзе прадстаўлена ў экспазіцыі «Цэнтральная Беларусь». Размешчана адразу за хатай з Ісерна.

Славутасць
Хлеў з вёскі Солан
53°49′47″ пн. ш. 27°22′25″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне Солан (першапачаткова),
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
Тып будынка хлеў
Архітэктурны стыль беларускае народнае дойлідства
Дата пабудовы пачатак XX стагоддзя
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 612Г000385шыфр 612Г000385
Map

Гісторыя правіць

Хлеў быў пабудаваны селянінам Аляксеем Кадушкіным. У асобнай загарадцы злева ад уваходу стаяў конь, справа захоўвалася неабмалочанае жыта. Прамежак пасярэдзіне хлява выкарыстоўваўся як ток. У 1928 г. унутраная планіроўка хлява была зменена. Злева ад уваходу, дзе раней стаяў конь, зроблены загарадкі для каровы і парасят, справа — для цяляці і саломы. У 1934 г. заменена саламяная страха. У 1956 г. хлеў накрыты гонтавым дахам. Затым у пачатку 1980-х гг. пабудову накрылі толем[1].

Архітэктура правіць

Хлеў уяўляе зрубную пабудову, прамавугольную ў плане. Падмурак каменны. Зруб з кругляка, вугал «у чашку» з астаткам. Задняя падоўжная сцяна мае камбінаваную вяночна-слупавую канструкцыю. Страха двухсхільная, накрыта саломай, мае кроквенную сістэму[1].

Зноскі

Спасылкі правіць