Хмель

род раслін сямейства канаплёвых

Хмель[3] (Humulus) — род шматгадовых травяністых раслін сямейства каноплевых.

Хмель

Humulus lupulus L.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Humulus L., 1753

Віды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  19159
NCBI  3484
EOL  61336
IPNI  40846-1

Агульнае правіць

Усе віды хмелю — ліяны, растуць хутка. Лісце зверху цёмна-зялёнае, знізу светла-зялёнае. Кветкі аднаполыя, расліны двухдомныя. Цвіце ў чэрвені — жніўні. Плод — сціснуты бялёса-шэры арэшак, які паспявае ў верасні.

Сустракаецца толькі ў Паўночным паўшар’і. З-за сваёй патрэбы ў вільгаці звычайна расце на вільготных месцах: краях балот, узлесках, сярод хмызнякоў і інш., не трывае доўгай засухі. Хмель вырошчваюць як сельскагаспадарчую культуру, галоўным чынам для піваварнай прамысловасці.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 66. — 160 с. — 2 350 экз.

Спасылкі правіць