Хмелянец (ручай)

рака ў Беларусі

Хмеляне́ц — ручай у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці, правы прыток ракі Ракатун. Даўжыня 11,2 км[1]. Пачынаецца за 2,2 км на паўночны ўсход ад вёскі Доўск, вусце за 0,5 км на поўдзень ад вёскі Серабранка. Рэчышча на працягу 5,8 км (ад вёскі Хмелянец) каналізаванае. За 1,5 км на поўдзень ад вёскі Юдзічы на рацэ створана сажалка.

Хмелянец
Характарыстыка
Даўжыня 11,2 км
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 53°10′26,39″ пн. ш. 30°28′39,39″ у. д.HGЯO
Вусце  
 • Каардынаты 53°06′23,4″ пн. ш. 30°22′47,29″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Дняпро
Краіна
Рэгіён Гомельская вобласць
physical
Хмелянец (ручай)
Хмелянец (ручай)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Зноскі

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.