Хойніцка-Брагінскія вышыні
Хойніцка-Брагінскія вышыні размяшчаюцца ў Хойніцкім і на захадзе Брагінскага раёнаў Гомельскай вобласці, паміж ніжнім цячэннем рэк Прыпяць і Дняпро; у складзе Гомельскага Палесся.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8c/%D0%A5%D0%BE%D0%B9%D0%BD%D1%96%D1%86%D0%BA%D0%B0-%D0%91%D1%80%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D1%9E%D0%B7%D0%B2%D1%8B%D1%88%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D1%80%D0%B0%D1%9E%D0%BD%D1%96%D0%BD%D0%B0_%282001%29.svg/220px-%D0%A5%D0%BE%D0%B9%D0%BD%D1%96%D1%86%D0%BA%D0%B0-%D0%91%D1%80%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D1%9E%D0%B7%D0%B2%D1%8B%D1%88%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D1%80%D0%B0%D1%9E%D0%BD%D1%96%D0%BD%D0%B0_%282001%29.svg.png)
Спадзіста-хвалістая паверхня, месцамі плоская, вышынёю 125—140 м, на ўзгорках да 153—157 м, з адноснымі перавышэннямі 3—10 м. Слаба нахілена на поўдзень. Складзена з водна-ледавіковых адкладаў часу адступання дняпроўскага ледавіка, алювіяльных паазерскага гарызонту і сучасных алювіяльных, азёрных, балотных і інш. Вылучаюцца два ланцугі краявых ледавіковых утварэнняў (працяг Юравіцкага ўзвышша), сярод якіх трапляюцца камавыя ўзгоркі. Уздоўж паўднёвага схілу паласа пясчаных дзюн. Характэрны суфазійныя западзіны, некаторыя запоўнены вадой.
Глебы ў асноўным дзярнова-палева-падзолістыя слаба- і сярэднеападзоленыя сугліністыя, пераважна разараныя; радзей дзярнова-падзолістыя слабаападзоленыя супясчаныя і дзярнова-падзоліста-глеяватыя сугліністыя; у катлавінах і западзінах — тарфяна-балотныя.
Пад лесам 12% плошчы; невялікія ўчасткі кусцікава-зеленамошных лясоў. Пад сельскагаспадарчымі ўгоддзямі да 70%, у т.л. пад ворывам 30% тэрыторыі.
Літаратура
правіць- Хойніцка-Брагінскія вышыні // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).