Хойніцкі краязнаўчы музей

Хойніцкі раённы краязнаўчы музей — музей у Хойніках Гомельскай вобласці Рэспублікі Беларусь.

Хойніцкі раённы краязнаўчы музей
Профіль Комплексны
Заснаваны 1981
Падпарадкаванасць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Месцазнаходжанне Хойнікі, Беларусь
Памеры фонду 1991
Агульная плошча 284
Выставачная плошча 233
Плошча запаснікаў 21
Адрас 247622, Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць, г. Хойнікі, вул. Карла Маркса, 19
Адкрыты 09:00–18:00, акрамя панядзелка
hoiniki.museum.by/be

Гісторыя правіць

Адкрыты 25 лістапада 1982 года ў адпаведнасці з рашэннем раённага выканаўчага камітэта. Ініцыятарам стварэння музея і яго кіраўніком быў ветэран вайны, вялікі энтузіяст, краязнавец Аляксандр Максімавіч Зелянкоўскі. Музей размяшчаўся ў памяшканні былога адміністрацыйнага будынка спажывецкага таварыства, больш за дзесяць гадоў ён функцыянаваў на грамадскіх пачатках.

У 1993 годзе музей быў перанесены ў былы будынак банка, тады ж афіцыйна былі зацверджаны штатныя адзінкі музейных работнікаў.

Пасля прыняцця рашэння аб правядзенні ў 2010 годзе ў Хойніках рэспубліканскага свята — Дня беларускага пісьменства, пачалася падрыхтоўка да перанясення краязнаўчага музея ў новы будынак — былы сядзібны дом.

5 верасня 2010 года ў Дзень беларускага пісьменства Хойніцкі краязнаўчы музей зноў расчыніў свае дзверы для наведвальнікаў.

Будынак правіць

Будынак уяўляе сабой двухпавярховы сядзібны дом, пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя спадчынным ганаровым грамадзянінам (купцом) Андрэем Аўраамавым. Ён знаходзіцца ў гарадскім парку культуры і адпачынку, з’яўляецца помнікам архітэктуры і ўнесены ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Экспазіцыі правіць

Музей уключае ў сябе дзве экспазіцыі: краязнаўчую і трагедыі Чарнобыля.

Філіялы правіць

Да 2021 года як філіял таксама дзейнічаў Музей «Трагедыі Чарнобыля» ў аграгарадку Судкова, у 2021 годзе ён закрыты, экспазіцыя перанесена ў краязнаўчы музей, дзе створана экспазіцыя «Трагедыя Чарнобыля».

Літаратура правіць

  • Ігнатава М. Справы музейныя // Ленінскі сцяг (Хойнікі). — 1994. — 10 жніўня

Спасылкі правіць