Холбарн (Holborn) — старадаўняя лонданская вуліца, якая праходзіць па тэрыторыі Сіці, Кэмдэна і Вэстмінстэра. Названа па рэчцы, якая цяпер ужо не існуе.

Холбарн
бора Кэмдэн
англ.: Holborn
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Заходняя частка вуліцы завецца Хай-Холбарн і служыць мяжой паміж кварталамі Блумсберы і Ковент-Гардэн. Адсюль на захад вядуць Шафтсберы-авеню і Нью-Оксфард-стрыт. З поўдня на Холбарн выходзяць Друры-лейн і Лінкальнс-Ін-Філдс. На ўсходзе мяжой Холбарна з'яўляецца плошча Холбарн-серкус, адкуль пабудаваны ў 1863-69 гг. Холбарнскі віядук дазваляе дабрацца да Ньюгейта («новых варотаў») у Сіці.

Даўней усходнюю частку Холбарна засялялі судзейскія чыноўнікі, якія працавалі непадалёк у судзе Олд-Бейлі або ў адвакацкай канторы Грэйс-ін. Іншай славутасцю Холбарна з'яўляецца квартал Хатан-гардэн, дзе з XVI стагоддзя сяліліся лонданскія ювеліры. Аднак самым знакамітым жыхаром Холбарна быў Дзікенс, які часта згадвае гэты раён у сваіх раманах.

Царква Святы Этэльдрэды на тэрыторыі Холбарна — найстарэйшая каталіцкая царква Англіі.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 5 лістапада 2018.

Спасылкі правіць