Хофтарэн (нідэрл.: Hoftoren, МФА: [ˈɦɔftoːrə(n)]) — шматпавярховы будынак у Гаазе, размешчаны па адрасе Рэйнстраат, 50 (Rijnstraat 50) побач з чыгуначным вакзалам і за 1 км на ўсход ад Біненхофа. З-за сваёй формы атрымаў мянушку «аўтаручка»,

Хофтарэн
Альтэрнатыўныя назвы De Vulpen
Асноўная інфармацыя
Месцазнаходжанне Рэйнстраат, 50
Гаага, Нідэрланды
Каардынаты 52°04′50″ пн. ш. 4°19′18″ у. д.HGЯO
Вышыня
Дах 141,86 м
Верхні паверх 107 м
Тэхнічныя дэталі
Паверхі 30
2 падземныя
Плошча паверхаў 48,000 м2
Архітэктура
Архітэктар Kohn Pedersen Fox  (англ.)
Галоўны падрадчык Міністэрства адукацыі, культуры і навукі Нідэрландаў

Гісторыя правіць

Будынак узведзены ў 19992003 гадах. Праект будынка быў распрацаваны нью-ёркскім архітэктурным бюро Kohn Pedersen Fox  (англ.) і рэалізаваны галандскай кампаніяй Heijmans Bouw BV. Першапачатковы план прадугледжваў вышыню 170 м, але архітэктары і ўладальнік падчас будаўніцтвы пагадзіліся, што 142 м будзе дастаткова. Калі б першапачатковы план быў рэалізаваны, то Хофтарэн стаў бы самым высокім будынкам у Нідэрландах.

Архітэктура правіць

Вышыня небаскроба складае 142 м, што робіць яго самым высокім будынкам у Гаазе. Гэты офісны будынак налічвае 29 паверхаў, большая частка якіх занята Міністэрствам адукацыі, культуры і навукі, якое пераехала сюды ў 2003 годзе, адразу пасля завяршэння будаўніцтва Хофтарэн.

У будынку размяшчаецца Міністэрства адукацыі, культуры і навукі Нідэрландаў. Офісныя работнікі небаскроба жаляцца на свісцячы гук, які чутны ў будынку падчас моцнага ветру, прычынай чаго, верагодна, з'яўляецца адтуліна ў верхняй частцы вежы.

Спасылкі правіць