Хоя-дэ-Серэн (ісп. Joya de Cerén, назва дадзена па вёсцы якая знаходзіцца побач) - археалагічны аб'ект ў Сальвадоры. Хоя-дэ-Серэн называюць Пампеі Амерыкі. У выніку вывяржэння вулкана Лома-Сальдэра каля 600 н. э. сельскае селішча мая было пахавана пад слоем попелу. Аб'ект быў адкрыты ў 1976 Пайтанам Шытсам (Payton Sheets), прафесарам з каларадскага ўніверсітэта (англ.: University of Colorado at Boulder). З тых часоў было раскапана каля 70 будынкаў. У адрозненне ад італьянскага пахаванага горада, жыхары вёскі мабыць выратаваліся — падчас раскопак астанкаў загінулых не знойдзена. Але знойдзеная гаспадарчае начынне, посуд, нават недаедзеная ежа. Аб'ект уяўляе вялікую навуковую і культурную каштоўнасць, таму што дэманструе жыццё звычайных людзей мая тых часоў.

Руіны Хоя-дэ-Серэн
Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 675
рус.англ.фр.

У 1993 раскопкі Хойа-дэ-Серэн былі ўключаны ў спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Аб'ект размешчаны ў 25 км на паўночны захад ад сталіцы дзяржавы — горада Сан-Сальвадор.

Спасылкі правіць