Храм Боскага Адрыяна

Храм Боскага Адрыяна — храм у гонар імператара Адрыяна Рыме, руіны якога сёння ўбудаваны ў будынак рымскай біржы.

Славутасць
Храм Боскага Адрыяна
Templum Divi Hadriani, Hadrianeum
41°53′59″ пн. ш. 12°28′46″ у. д.HGЯO
Краіна  Італія
Месцазнаходжанне Рым, П'яцца дзі П'етра
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прыёмны сын Антанін Пій узвёў храм у гонар абагаўлёнага Адрыяна ў 145 годзе. Храм у карынфскім стылі ўпрыгожвалі 13 мармуровых калон па бакавіцах і па 8 калон вузкім бакавіцам. Храм знаходзіўся на чатырохмятровым падэсце, да храма вяла шырокая лесвіца, цэлу ўпрыгожвалі рэльефы.

Рэканструкцыя храма

Ад пабудовы да нашых дзён захаваліся толькі адзінаццаць карынфскіх калон вышынёй 15 метраў і адна са сцен цэлы. У XVII стагоддзі рэшткі паганскага храма былі ўбудаваны ў будынак мытні, выкананы ў барочным стылі. У 1878 годзе будынак быў перабудаваны для рымскай біржы і гандлёва-прамысловай палаты, пры гэтым антычныя фрагменты былі вычышчаны ад надбудовы XVII стагоддзя.

Литература правіць