«Хрыбет д’ябла» (ісп.: El espinazo del diablo) — мастацкі фільм 2001 года рэжысёра Гільерма дэль Тора[9]. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Марыса Парэдэс, Эдуарда Нар’ега, Федэрыка Лупі, Фернанда Тыельве, Ініга Гарсэс.

Хрыбет д’яблаM:
ісп.: El espinazo del diablo
Жанр фільм жахаў[1][2], фэнтэзійны фільм[1][2], драматычны фільм, магічны рэалізм[d][3] і фільм-містэрыя[d][4]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія El Deseo[d]
Працягласць 106 хв.
Краіна
Мова іспанская
Год 20 красавіка 2001
IMDb ID 0256009
Афіцыйны сайт
Афіцыйны сайт

Сюжэт правіць

Іспанія, 1939 год. У краіне ідзе Грамадзянская вайна. Ратуючыся ад войскаў Франка, апякун трынаццацігадовага Карласа, пакідае хлопчыка ў прытулку «Санта-Люсія». Прытулак знаходзіцца далёка ў гарах, у маленькай вёсачцы, ад якой можна дайсці да бліжэйшага горада толькі пешшу. У прытулку працуюць дырэктарка Кармэн, лекар Касарэс, юная дзяўчына Канчыта і яе хлопец — былы выхаванец прытулку Хасінта.

У першыя ж дні свайго прабывання ў прытулку Карлас даведваецца, што ў вёсцы даволі небяспечна: пасярод прытулкавага двара стаіць снарад, які не разарваўся пры падзенні, у гарах пастаянна адбываюцца перастрэлкі паміж франкістамі і партызанамі-рэспубліканцамі, а па калідорах блукае прывід хлопчыка Санці. Карласу ўдаецца даведацца, што Санці быў забіты Хасінта, пасля таго, як стаў сведкам спробаў апошняга ўзламаць сейф з золатам дырэктаркі. Прывід заклікае да помсты, але і Карласу, і іншым хлапчукам не да таго: на мірную вёску насоўваецца вайна. Хасінта сыходзіць у горад, каб вярнуцца ў прытулак за золатам разам з бандытамі, а не знайшоўшы яго, спальвае будынак. Выжылым выхаванцам даводзіцца біцца супраць дарослых завостранымі палкамі і камянямі.

Узнагароды правіць

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 6 кінаўзнагародамі і яшчэ 11 намінацыямі[10].

Крыніцы правіць

  1. а б в http://www.imdb.com/title/tt0256009/ Праверана 14 красавіка 2016.
  2. а б http://www.metacritic.com/movie/the-devils-backbone Праверана 14 красавіка 2016.
  3. Library of Congress Library of Congress Genre/Form Terms
  4. а б в г Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  5. а б в г http://stopklatka.pl/film/kregoslup-diabla Праверана 14 красавіка 2016.
  6. https://www.bedetheque.com/auteur-14800-BD-Munoz-David.html Праверана 23 ліпеня 2023.
  7. а б в http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=33420.html Праверана 14 красавіка 2016.
  8. http://www.imdb.com/title/tt0256009/fullcredits Праверана 14 красавіка 2016.
  9. El espinazo del diablo (2001) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 8 лютага 2021.
  10. El espinazo del diablo — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 8 лютага 2021.

Спасылкі правіць