Хрысціянства ў Румыніі

Хрысціянства ў Румыніі — найбуйнейшая рэлігія ў краіне. Паводле даных энцыклапедыі «Рэлігіі свету» Дж. Г. Мелтана ў 2010 годзе ў Румыніі пражывала 20,883 млн хрысціян, што складае 98,8 % жыхароў гэтай краіны[1].

Хрысціянская царква ў вёсцы Дэнсуш, пабудавана ў XIII стагоддзі

Даведкавае выданне «Аперацыя свет» утрымлівае інфармацыю пра 52 розныя хрысціянскія дэнамінацыі краіны. Па ўсёй Румыніі адкрыта 22,45 тыс. хрысціянскіх прыходаў і месцаў набажэнства[2].

Хрысціянства ў Румыніі, апроч румынаў, вызнаюць большасць венграў, цыган, украінцаў, немцаў, арумын, рускіх, сербаў, малдаван, славак, грэкаў, балгараў, харватаў, англічан, французаў, палякаў, армян, гагаузаў і македонцаў, што пражываюць у краіне.

Праваслаўе правіць

 
Манастыр Путна

Найбуйнейшым кірункам хрысціянства ў Румыніі з'яўляецца праваслаўе, якога прытрымліваюцца, па розных ацэнках ад 82 %[3] да 87 %[4] насельніцтва краіны. Румынская праваслаўная царква дэ-факта з'яўляецца дзяржаўнай. У краіне дзейнічае яшчэ адна аўтакефальная Сербская праваслаўная царква (26 тыс. вернікаў).

Значная колькасць праваслаўных з'яўляюцца вернікамі розных цэркваў, не прызнаных сусветным праваслаўем. Самай буйной з падобных арганізацыя з'яўляецца Праваслаўная старастыльная царква Румыніі, якая аб'ядноўвае ад 2 да 3 млн вернікаў. Сапраўды-праваслаўная царква Румыніі налічвае 4 тыс. вернікаў.

Нямала ў Румыніі і старавераў. Руская праваслаўная стараверская царква ў Румыніі налічвае да 100 тыс. вернікаў. Пяць прыходаў у Румыніі належаць Рускай дрэўлеправаслаўнай царкве, адзін — Дрэўлеправаслаўнай паморскай царкве.

Пратэстанцтва правіць

 
Рэфарматарскі храм у Тымішаары

Першы пратэстанты (лютэране, рэфарматары і ўнітарыяне) з'явіліся ў краіне ў XVI стагоддзі. У XIX стагоддзі ў Румынію пранікаюць англікане, баптысты, адвентысты; напачатку XX стагоддзя — евангельскія хрысціяне, пяцідзясятнікі і інш.

У 2010 годзе пратэстанцкія абшчыны налічвалі, па розных ацэнках, ад 1,35 млн да 1,9 млн вернікаў. Найбуйнейшымі пратэстанцкімі канфесіямі з'яўляюцца рэфарматары (560 тыс.[5]) і пяцідзясятнікі (450 тыс.[6]). У краіне таксама дзейнічаюць прыходы баптыстаў (140 тыс.[7], адвентыстаў (67 тыс. членаў[8]), унітарыян (57 тыс.), лютэран (44 тыс.[9]) і інш.

Большасць членаў Рэфарматарскай царквы Румыніі пражывае ў Трансільваніі, па этнічнай прыналежнасці гэта пераважна венгры. Веруючыя дзвюх лютэранскіх цэркваў з'яўляюцца пераважна немцамі (уключаючы трансільванскіх саксаў). Пяцідзясятнікі, баптысты і адвентысты распаўсюджаны паўсюдна; па этнічнай прыналежнасці гэта румыны, венгры, немцы. Расце група вернікаў евангельскіх цэркваў, якую складаюцб звернутыя цыгане.

Каталіцтва правіць

 
Кафедральны грэкакаталіцкі сабор Ператварэнні Гасподняя ў Клуж-Напоцы

Колькасць каталікоў Румыніі ацэньваецца ў 1,22 млн чалавек[10]. Звыш паловы з іх з'яўляюцца вернікамі Рымска-каталіцкай царквы (лацінскі абрад). Нямала ў краіне і грэкакатолікаў. Румынская грэкакаталіцкая царква аб'ядноўвае ў Румыніі 530 тыс. чалавек[11]. Ардынарыят Румыніі, які аб'ядноўвае каталікоў армянскага абраду, паведамляе пра 685 вернікаў (2013 год[11]).

Усходнія цэрквы правіць

Армяне, якія жывуць у Румыніі, з'яўляюцца, пераважна, вернікамі Армянскай апостальскай царквы. Царква аб'ядноўвае 1,2 тыс. чалавек у 6 прыходах.

Маргінальнае хрысціянства правіць

Паводле даных даследчага цэнтра Pew Research Center у 2010 годзе ў Румыніі пражывала 70 тыс. прыхільнікаў маргінальнага хрысціянства[10].

Яшчэ ў 1899 годзе ў горад Канстанца прыбыў місіянер Цэрквы Ісуса Хрыста святых апошніх дзён Міша Маркаў. Дзякуючы яго дзейнасці напачатку XX стагоддзя ў Бухарэсце была арганізавана абшчына мармонаў. Пасля 1990 года царква зноў аднавіла місіянерскую дзейнасць у краіне. У наш час у Румыніі арганізаваны 16 кангрэгацый, членамі якіх з'яўляюцца 3 тыс. чалавек[12].

У 1911 годзе ў Тыргу-Мурэш вярнуліся Караль Саба і Ёжэф Кіш, якія эмігравалі раней у ЗША, дзе сталі даследчыкамі Бібліі. Іх прапаведніцкая дзейнасць у Трансільваніі прывяла да стварэння румынскай арганізацыі Сведак Іеговы. Да моманту афіцыйнага прызнання ў 1990 годзе ў Румыніі было 19 тыс. Сведак. Паводле ўласных даных арганізацыі, у 2012 годзе членамі 540 кангрэгацый былі 40 тыс. жыхароў Румыніі[13].

Зноскі правіць

  1. J. Gordon Melton. Romania // Religions of the World: A Comprehensive Encyclopedia of Beliefs and Practices / J. Gordon Melton, Martin Baumann. — Oxford, England: ABC CLIO, 2010. — С. 2434. — 3200 с. — ISBN 1-57607-223-1.
  2. Patrick Johnstone, Jason Mandryk. Romania // Operation World 2001. — London: Paternoster Publishing, 2001. — 798 p. — (Operation World Series). — ISBN 1-8507-8357-8.
  3. People and Society ::Romania (англ.)(недаступная спасылка). The World Factbook. Central Intelligence Agency. Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2020. Праверана 20 чэрвеня 2014.
  4. Christian Population as Percentages of Total Population by Country (англ.)(недаступная спасылка). The Pew Research Center's Religion and Public Life Project (12-19-2011). Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2012. Праверана 15 жніўня 2013.
  5. Reformed Church in Romania (англ.). World Council of Churches. Праверана 18 чэрвеня 2014.
  6. Romania (англ.)(недаступная спасылка). Assemblies of God World Missions Europe. Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2014. Праверана 18 чэрвеня 2014.
  7. Flavius Raslau. The Baptist World: Part 2: Where are We? (англ.)(недаступная спасылка) (13 мая 2011). Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2013. Праверана 15 сакавіка 2014.
  8. Adventist Statistic - Romanian Union Conference (англ.). General Conference of Seventh-day Adventists. Праверана 18 чэрвеня 2014.
  9. 2011 World Lutheran Membership Details (англ.). Lutheran World Federation (15 студзеня 2012). Праверана 15 сакавіка 2014.
  10. а б Christian Population in Numbers by Country (англ.)(недаступная спасылка). The Pew Forum on Religion & Public Life (19 снежня 2011). Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2013. Праверана 27 красавіка 2013.
  11. а б The Eastern Catholic Churches 2013 (англ.)(недаступная спасылка). Annuario Pontificio. Catholic Near East Welfare Association (8 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2014. Праверана 13 чэрвеня 2014.
  12. [http://www.mormonnewsroom.org/facts-and-statistics/country/romania/# Romania - Facts and Statistics] (англ.). An Official WEBSITE of The Church of JESUS CHRIST of LATTER-DAY SAINTS. Праверана 20 чэрвеня 2014.
  13. 2013 Yearbook of Jehovah’s Witnesses. — Columbia Heights, Brooklyn, NY: Watch Tower Bible аnd Tract Society of Pennsykvania, 2013. — P. 180-187. — 192 p.

Літаратура правіць