Хрэсны шлях (Рафаэль)

Рафаэль
(Пасля перасылкі з Хрэсны шлях, Рафаэль)

«Хрэсны шлях» («Падзенне Ісуса», «Сіцылійскае Спазіма» ісп.: El Pasmo de Sicilia, італ.: Santa Maria dello Spasimo) — алтарная карціна Рафаэля на сюжэт аднаго з момантаў (стаянняў) Хрэснага шляху на Віа Далароза. Карціна захоўваецца ў Прада і паходзіць са збору іспанскіх каралёў.

Рафаэль Санці
Хрэсны шлях. 1515-1517
El Pasmo de Sicilia
Матэрыял палатно
Тэхніка масла
Памеры 318 × 229 см
Прада, Мадрыд
(інв. P000298)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

На палатне намалявана адно з трох падзенняў Ісуса падчас шляху на Галгофу. Назва «Сіцылійскае Спазіма» звязана з паходжаннем карціны: яна знаходзілася ў манастыры Санта-Марыя-дэла-Спазіма (Палерма). Яна знаходзілася там да таго моманту, пакуль іспанскі кароль Філіп IV не выявіў гарачага жадання атрымаць у сваю калекцыю Рафаэля. Паколькі Сіцылія была часткай іспанскіх уладанняў, гэта не сустрэла цяжкасцей.

Першапачаткова карціна была напісана на дошцы, але ў XIX стагоддзі перакладзена на палатно.