Хуан Карлас I
Хуа́н Ка́рлас I Альфо́нса-Ві́ктар-Мары́я дэ Бурбо́н і дэ Бурбо́н (ісп.: Juan Carlos I Alfonso Víctor María de Borbón y de Borbón; нар. 5 снежня 1938) — кароль Іспаніі з 22 лістапада 1975 па 18 чэрвеня 2014[5].
Хуан Карлас I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Juan Carlos I | |||||||
|
|||||||
Каранацыя | 27 лістапада 1975 | ||||||
Папярэднік | тытул адноўлены, Франсіска Франка як кіраўнік дзяржавы | ||||||
Пераемнік | Філіп VI | ||||||
Нараджэнне |
5 студзеня 1938[1][2][…] (86 гадоў) |
||||||
Род | Іспанскія Бурбоны | ||||||
Бацька | Хуан, граф Барселонскі[d][3] | ||||||
Маці | Марыя дэ лас Мэрсэдэс Бурбон-Сіцылійская[d][3] | ||||||
Жонка | Софія Грэчаская, каралева Іспаніі[4] | ||||||
Дзеці | Алена, герцагіня дэ Луга[d][3], Крысціна, герцагіня Пальма-дэ-Маёркская[d][3] і Філіп VI[3] | ||||||
Веравызнанне | каталік | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | манарх, арыстакрат | ||||||
Аўтограф | |||||||
Манаграма | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Прыналежнасць | Узброеныя сілы Іспаніі | ||||||
Род войскаў |
Армія Авіяцыя Флот |
||||||
Званне | генерал-капітан арміі, авіяцыі і флоту | ||||||
Камандаваў | узброенымі сіламі Іспаніі | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
Унук караля Альфонса XIII і сын Хуана дэ Бурбона, графа Барселонскага, нарадзіўся ў Рыме, дзе каралеўская сям’я атрымала прытулак па абвяшчэнні ў Іспаніі Другой Рэспублікі.
Адпаведна дамоўленасці паміж Франсіска Франка і графам Барселонскім ад 25 жніўня 1948 года, будучы кароль пераехаў у Іспанію.
Вучыўся ў каледжы святога Ісідара ў Мадрыдзе, потым у Агульнай Ваеннай акадэміі ў Сарагосе (1955—1957), Ваенна-Марской Вучэльні ў Пантэведры (1957—1958) і ў Агульнай Лётнай акадэміі «Сан-Хаўер» у Мурсіі (1958—1959), скончыў універсітэт Камплутэнсэ ў Мадрыдзе (1961).
У 1969 годзе абвешчаны пераемнікам кіраўніка іспанскай дзяржавы. Каранаваны 22 лістапада 1975 года. На рэферэндуме 1978 года Іспанія абвешчана парламенцкай манархіяй.
Адыграў важную ролю ў пераходны перыяд ад франкісцкай дыктатуры да дэмакратычнага ладу (вызвалены палітычных зняволеныя, легалізаваны ўсё палітычныя партыі і прафсаюзы, распушчаны франкісцкі Нацыянальны рух). З’яўляецца галоўнакамандуючым узброенымі сіламі краіны, ажыццяўляе прадстаўнічыя функцыі. Паводле канстытуцыі Іспаніі (1978) мае шырокія паўнамоцтвы (склікае і распускае парламент, прызначае з ведама парламента кіраўніка урада).
10 сакавіка 2007 г. падчас прамовы прэм’ер-міністра Іспаніі Хасэ Луіса Сапатэры на Ібера-Амерыканскай сустрэчы на вышэйшым узроўні ў Сант’яга, Чылі, адбыўся інцыдэнт: Хуан Карлас I прапанаваў Прэзідэнту Венесуэлы Уга Чавесу «заткнуцца». Вельмі хутка фраза стала інтэрнэт-мемам.
2 чэрвеня 2014 года было абвешчана, што неўзабаве кароль зрачэцца стальца на карысць свайго сына Філіпа[6].
Сям’я правіць
У шлюбе з прынцэсай Сафіяй Грэчаскай (нарадзілася 2 лістапада 1938) маюць дзяцей:
- Алена дэ Бурбон (нарадзілася 20 снежня 1963)
- Хрысціна дэ Бурбон (нарадзілася 13 чэрвеня 1965)
- Філіп VI (нарадзіўся 30 студзеня 1968)
Зноскі правіць
- ↑ а б Хуан Карлос I // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Juan Carlos // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г д Lundy D. R. The Peerage
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Кароль Іспаніі падпісаў закон аб адрачэнні Архівавана 8 ліпеня 2014.
- ↑ Король Испании отрекся от престола: Возрождение страны должно возглавить новое поколение Архівавана 4 чэрвеня 2014.
Літаратура правіць
- Хуан Карлас I // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хуан Карлас I
|
Яго Вялікасць Кароль Яго Вялікасць Кароль дон Хуан Карлас
|