Хуан дэ Фландэс (ісп.: Juán de Flandes) — іспанскі мастак нідэрландскага паходжання XV стагоддзя, адзін з найгалоўных прадстаўнікоў Адраджэння ў Іспаніі.

Хуан дэ Фландэс
Род дзейнасці мастак
Дата нараджэння 1450
Месца нараджэння
Дата смерці 1519[1][2][…] ці 1519[3]
Месца смерці
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дакладныя гады жыцця невядомыя, нарадзіўся каля 1460-х гадоў у Фландрыі. У перыяд з 1496 па 1519 год працаваў у Іспаніі пры двары каралевы Ізабелы Кастыльскай, нараўне з вядомым партрэтыстам Міхелем Зітавым.

Біяграфія правіць

Пра біяграфію мастака вядома няшмат. Сустракаюцца варыянты яго імя- «Хуан дэ Фландэс» — указанне на нацыянальнасць, «Іаан» або «Ян з Фландрыі», таксама «Ян Салаэрт» або «Майстар з Гента».

Упершыню згадваецца ў рахунках каралевы Ізабелы Кастыльскай за 1496 год. Праз два гады дакументы гавораць пра яго ўжо як пра «прыдворнага мастака Яе Вялікасці». Сваё месца пры каралеве ён захоўвае да яе смерці ў 1504 годзе. Яго пэндзлю належаць некалькі партрэтаў прадстаўнікоў кіруючай дынастыі.

Пасля гэтага ён адпраўляецца ў Саламанку, дзе ў 1505 годзе было дакументавана стварэнне ім некалькіх работ для ўніверсітэта і «Алтара Сан-Мігеле» для гарадскога сабора. У 1509 годзе па заказе біскупа Хуана Радрыгеса дэ Фансекі ён стварае вялікае рэтабла для сабора ў Паленсіі. Яно складаецца з 12 частак і робіць грандыёзнае ўражанне. У Паленсіі Фландэс заставаўся да сваёй смерці, як мяркуецца, яна наступіла да кастрычніка 1519 года, пасля якога яго жонка ў адміністрацыйных дакументах была згадана як удава.

Зноскі