Хускварна (шведск.: Huskvarna) — былы горад у Швецыі, з даўніх часоў злучаны з Ёнчэпінгам, з 1970 года — у складзе аднайменнай камуны. Знакаміты сваімі садамі і індустрыйнымі традыцыямі: ў 1689 годзе тут была заснавана фабрыка зброі «Husqvarna», якая сёння вырабляе, між іншым, швейныя машыны, бензапілы, веласіпеды, матацыклы і г.д. Іншымі значнымі прадпрыемствамі Хускварны з'яўляюцца «Saab Training Systems» і «Carlfors Bruk».

Хускварна
Huskvarna
Герб
Герб
Краіна
Лен
Камуна
Каардынаты
Насельніцтва
21243 чалавекі (2004)
Часавы пояс
Хускварна на карце Швецыі
Хускварна (Швецыя)
Хускварна

Назва правіць

Назва Хускварны паходзіць ад ракі Хусан (шведск.: Husån) і млына (шведск.: Kvarn), які стаяў на яе беразе. Канчатак «а» — дыялектны. У сваю чаргу назва ракі паходзіць ад Румлабаргскага замка, літаральна «Дом Румлабаргскага замка» (шведск.: Rumlaborgs hus), які знаходзіўся на беразе ракі.

Спорт правіць

Хакейны клуб HV 71 (скарочана ад «Husqvarna Vätterstad 1971») — неаднаразовы чэмпіён Швецыі, у тым ліку сезонаў 2007/2008 і 2009/2010.

Спасылкі правіць