Хібініт — магматычная шчолачная горная парода. Назва пароды паходзіць ад назвы горнага масіва Хібіны. З'яўляецца буйназярністай разнавіднасцю нефелінавага сіеніту. Парода ўтрымлівае эўдыяліт (сілікаты цырконія). Выкарыстоўваецца ў будаўніцтве як аднайменны абліцавальны матэрыял  (руск.). У прыродзе сустракаецца ў выглядзе буйных масіваў у вобласці развіцця шчолачных парод. Напрыклад, гэтую пароду можна знайсці на Кольскім паўвостраве ў Хібінскіх тундрах.

Склад правіць

Асноўныя складнікі:

Уласцівасці правіць

  • Насычанасць (чысціня) зялёнага колеру — (9-10 %)
  • Каляровы тон — 558 нм
  • Святлыня  (бел. (тар.)) — 16-19 %
  • Буйназярністыя структура, табліцава-трахітоідная тэкстура

Літаратура правіць