Наскальны жывапіс у раёне Цадзіла — аб’ект са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Батсване, размешчаны на паўночным захадзе краіны, змяшчае адзін з самых значных у свеце збораў дагістарычнага наскальнага мастацтва.

Цадзіла*
**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Тып Культурны
Крытэрыі i, iii, vi
Спасылка 1021
Рэгіён***
Каардынаты 18°46′18″ пд. ш. 21°45′15″ у. д.HGЯO
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 2001 год  (25-я сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

На працягу 100 тыс. гадоў на плошчы ў 10 км² на тэрыторыі пустыні Калахары было створана болей за 4,5 тыс. выяў геаметрычных знакаў, людзей, жывёл, рытуалаў.

Для мясцовых плямёнаў Цадзіла не перастае заставацца свяшчэнным месцам – яе называюць Гарой багоў. Нядаўна археолагамі была адкрыта пячора, якая, мажліва, з’яўлялася найстаражытнейшым культавым месцам на Зямлі. У ёй знаходзіцца агромны камень з насяканнямі, якія імітуюць змяіную скуру. Побач са скульптурай пітона былі знойдзены тысячы наканечнікаў копій і рытуальныя прынашэнні бажаству. Мясцовыя плямёны да гэтага часу лічуць пітона самай паважанай жывёлай. Прыкладны узрост знаходкі – 70 тыс. гадоў, а гэта значыць, што рэлігійныя культы ў чалавека ўзніклі значна раней, чым вучоныя меркавалі дагэтуль.

Аб'ект быў ўключаны ў спіс у 2001 годзе ў сувязі з выключнай рэлігійнай і духоўнай важнасцю аб'екта для мясцовага насельніцтва і як доказ чалавечага пасялення даўнасцю некалькіх тысячагоддзяў.

Літаратура правіць

  • Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.