Царква Іаана Міласцівага на Мячыне
Царква Іаана Міласцівага на Мячыне — каменны храм 15 ст. на возеры Мячыне ў Вялікім Ноўгарадзе. На сёння не дзейнічае.
Славутасць | |
Царква Іаана Міласцівага на Мячыне | |
---|---|
58°30′28″ пн. ш. 31°16′32″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Расія |
Месцазнаходжанне | |
Дата заснавання | 1421 |
Статус | Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 5310016002 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьІснуючая царква Іаана Міласцівага ўзведзена на месцы надбрамнай драўлянай царквы, пабудаванай у 1193 годзе. У 1421—1422 гг. яе змяняе каменная царква. Аўтар, будаўнік, заказчык — невядомыя. Царква ўваходзіла ў склад Васкрасенскага жаночага манастыра. У 1763 годзе храм зроблены прыходскім.
Царква Іаана Міласцівага невялікая, аднаапсідная, бясстоўпная, квадратная ў плане пабудова з двухпралётнай званіцай на заходняй сцяне. У старажытнасці з поўначы прымыкала прыбудова, якая была вырашана як аднастоўпная палата. Цэнтральнае памяшканне царквы перакрыты высокім самкнутым скляпеннем з распалубкамі, апсіда — паўкупалам. У старажытнасці з захаду царква мела мураваныя хоры. Паўночна-заходняе і паўднёва-заходняе памяшканні ўяўлялі сабой замкнёныя каморкі. Пад паўночна-заходнім памяшканнем на хоры вяла лесвіца. Уваход у царкву — праз заходні партал.
У XVIII стагоддзі васьміскатнае пакрыццё перароблена на вальмавае. З прыладай прыбудовы закладваецца паўночны партал, а замест паўднёвага партала зроблена прамавугольнае акно.
У 1848 годзе помнік быў уключаны ў лік цэркваў, якія падлягаюць разборцы. Перабудовы другой паловы XIX стагоддзя насілі рамонтны характар. Дашчаны дах замяняецца на жалезны.
У Вялікую Айчынную вайну царква вельмі моцна пацярпела. У паўднёва-заходнім і паўднёва-ўсходнім вуглах з’яўляюцца вялікія вертыкальныя расколіны, разбурана паўднёвая частка апсіды.
Аднаўленча-рестраўрацыйныя работы пачаты ў лютым 1962 года і закончаны ў 1963 годзе. Помніку вернута аблічча XVII стагоддзя, захаваны асобныя дэталі позняга часу і, магчыма, цалкам раскрыты і выяўлены формы 1422 года. Аўтар даследавання і рэстаўрацыі — Л. Е. Краснарэч’еў.
Гл. таксама
правіць- Царква Уверавання Фамы ў Васкрэсенне Хрыстова — яшчэ адна царква таго ж манастыра.
Зноскі
Літаратура
правіць- Архив отдела государственной охраны культурного наследия Комитета культуры и туризма Новгородской области (Белевич М. С. Церковь Иоанна Милостивого на Мячино, 1779. — Н.: Исторический паспорт НСНРПМ, 1979).
- Каргер М. К. Новгород Великий. — Л-М.: ГИ «Искусство», 1961. — стр. 150.
- Красноречьева Н. М. Историческая справка по памятнику архитектуры церковь Воскресения и церковь Иоанна Милостивого на Мячино (Архив Новг. НСНРПМ, инв.№ р-421, 1960).
Спасылкі
правіць- Церковь Иоанна Милостивого на Мячине Архівавана 25 студзеня 2018. // Культура Новгородской области. Информационный портал.