Царква Святой Ганны (Стоўбцы)

Царква Святой Ганны — праваслаўны храм у горадзе Стоўбцах Мінскай вобласці. Цэнтр Стаўбцоўскага благачыння. Знаходзіцца ў цэнтры горада, па адрасе: вуліца Савецкая, 6.

Праваслаўны храм
Царква Святой Ганны
53°28′40″ пн. ш. 26°43′48″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Стоўбцы
Канфесія Праваслаўе
Епархія Маладзечанская
Благачынне Стаўбцоўскае
Архітэктурны стыль класіцызм
Заснавальнік Адам Ежы Чартарыйскі
Дата пабудовы 1825 год
Матэрыял цэгла
Стан дзейнічае
Карта
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пабудавана як касцёл у 1825 годзе з цэглы па фундацыі ўладальніка маёнтку князя Адама Чартарыйскага. Абнесена бутавай агароджай з двух’яруснай брамай-званіцай.

Архітэктура правіць

 
Інтэр’ер
 
Брама-званіца

Помнік архітэктуры класіцызму з рысамі барока. Вырашаная цэльным прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам. Галоўны фасад завершаны двух’ярусным фігурным франтонам з увагнутымі бакавымі гранямі і цэнтральнай арачнай нішай, фланкіраванай дзвюма парамі пілястраў. Яркім дэкаратыўным элементам фасаду з’яўляецца рама, размешчаная над цэнтральным уваходам і вырашаная паслядоўна ўпісанымі геаметрычнымі фігурамі — квадрата з раскрапаванымі вугламі і квадрата з васьмівугольнікам. Бакавыя аконныя праёмы фасаду акаймоўваюць простыя ліштвы з несапраўднымі замковымі камянямі і архівольтамі. Фасады рытмічна расчлянёныя арачнымі аконнымі праёмамі ў пластычных ліштвах і пілястрамі дарычнага ордара ў прасценках, апяразаныя спрошчаным антаблементам.

Інтэр’ер правіць

Унутры малітоўная зала перакрытая люстравым скляпеннем з падугамі; сцены апяразаны антаблементам, крапаваныя пілястрамі. Над уваходам зробленыя хоры, падтрыманыя чатырма драўлянымі калонкамі. Алтарная частка вылучаная іканастасам чатырох’яруснай сямічасткавай кампазіцыі, расчлянёным канеліраванымі пілястрамі. Завяршаюць кампазіцыю пяць фігурных франтонаў з бакавымі валютамі. Арнаментальна-дэкаратыўны акцэнт іканастаса — разная царскія вароты. Абразы іканастаса размежаваныя на два ярусы антаблементам з трыгліфным фрызам.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць