Царква Свяціцеля Ціхана (Вілейка)

Царква Свяціцеля Ціхана, Патрыярха Усерасійскага у г. Вілейка, Мінскай вобласці, па вуліцы Валынца, 13. Месціцца на паўночным ускрайку горада, на месцы былога фальварка Гарадзішча, ля скрыжавання выезду на Куранец.

Царква
Царква Свяціцеля Ціхана
Царква Свяціцеля Ціхана, Патрыярха Усерасійскага
54°30′56″ пн. ш. 26°55′43″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Вілейка
Канфесія Беларуская Праваслаўная Царква
Епархія Маладзечанская
Архітэктурны стыль старажытнарускае дойлідства
Будаўніцтва 19951997 гады
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

У пачатку 1990-х гадоў адзіны ў горадзе праваслаўны прыход святой Марыі Егіпецкай ужо не ўмяшчаў ўсіх жадаючых. Таму ў 1994 годзе група маладых віляйчан звярнулася да мітрапаліта Філарэта з просьбай аб будаўніцтве ў Вілейцы яшчэ адной святыні. З утварэннем прыхода, у 1995 г., пачалася будоўля новай царквы з цэглы ў стылі старажытнарускага дойлідства. Заканчэнне будўніцтва і асвячэнне храма адбылося 9 кастрычніка 1997 г. З восені 2000 г. пачаты роспіс інтэр’ера царквы. Летам 2003 г. быў усталяваны і асвечаны трох’ярусны іканастас. Да дня Святой Троіцы 2016 г. усталяваны паклонны крыж, і ў тым жа годзе над галоўным уваходам прыбудавана званіца.

Архітэктура правіць

 
Паклонны крыж
 
Званіца

Вырашана ў стылізаваных формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Кампактны прамавугольны аб’ём з паўкруглай апсідай. Вертыкальная выцягнутасць аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі падкрэслена высокім цыліндрычным светлавым барабанам пад шлемападобным купалам, узведзеным над сяродкрыжжам бачковых дахаў. Такім жа дахам накрыты невялікі прытвор. Плоскасныя арачна завершаныя фасады расчлянёны высокімі і вузкімі арачнымі ваконнымі праёмамі і бледамі, апяразаны аркатурнымі фрызамі.

Збудаванне ўяўляе сабою двух’ярусны храм крыжападобнай формы. З алтарнай часткі царквы размешчана паўкруглая апсіда. Вокны, дзвярныя праёмы і нішы выкананы ў выцягнутай паўцыркульнай форме. Фасады ўпрыгожаны паўкруглымі аркавымі франтонамі і аркатурным поясам. Таксама дэкаруюць фасады фальш-вокны.

Інтэр’ер правіць

Прадстаўлены ў стрыманым выглядзе, упрыгожаны фрэскамі (мастак Б. Б. Цітовіч) і абразамі.

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.

Спасылкі правіць