Царква ў гонар абраза Божай Маці «Усіх Гаротных Радасць» (Кеўлы)

Царква ў гонар абраза Божай Маці «Усіх Гаротных Радасць» — праваслаўны храм у в. Кеўлы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на паўночнай ускраіне вёскі на могілках.

Праваслаўны храм
Царква ў гонар абраза Божай Маці «Усіх Гаротных Радасць»
54°23′47″ пн. ш. 26°26′58″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Кеўлы
Канфесія БПЦ
Епархія Лідская епархія
Дата пабудовы 1862 год
Map

Гісторыя правіць

Пабудавана ў 1862 годзе з бутавага каменю і цэглы.

Архітэктура правіць

Помнік архітэктуры з рысамі позняга класіцызму. Складаецца з прамавугольных у плане малітоўнай залы і апсіды, накрытых асобнымі двухсхільнымі дахамі. Галоўны фасад атынкаваны, дэкарыраваны шырокімі лапаткамі, люкарнамі, цягамі, карнізамі з сухарыкамі. З боку галоўнага фасада — званіца з макаўкай. На фоне бутавай паліхромнай муроўкі вылучаюцца атынкаваныя карнізы і ліштвы прамавугольных аконных праёмаў.

Інтэр’ер правіць

Ва ўнутранай прасторы над вузкім прытворам — хоры з драўлянай балюстрадай. Апсіда адзелена ад малітоўнай залы драўляным іканастасам.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.