Цзі Чэн (кіт. трад. 計成, спр. 计成, піньінь Jì Chéng, 1582 — каля 1642) — кітайскі садоўнік, пісьменнік і філосаф часоў дынастыі Мін.

Цзі Чэн
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1582[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1642
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці праектыроўшчык садоў, мастак, архітэктар, пісьменнік

Жыццё і дзейнасць правіць

Нарадзіліся ў мястэчку Тунлі (правінцыя Цзянсу). У маладосці захапіўся стварэннем садоў, што стала ў далейшым асноўным відам яго дзейнасці. Працаваў над ландшафтамі і ўладкаваннем прыватных садоў у паўднёвых правінцыях Кітая — Хэбэй, Хубэй, Хунань. Пры гэтым натхняўся творчасцю мастакоў школы Паўночнай Сун — Гуань Тунам і Цзін Хаа  (укр.). У сярэднім узросце вярнуўся ў Цзянсу і пасяліўся ў г. Жуньчжоў  (руск.).

Найбольшую славу яму прынеслі сады: для У Юаня, губернатара Чанчжоў, у 6 га; У Юю, скарбніка горада Цзіньліна, (Сучасны Нанкін), сад па памеры крыху менш за 1 га, шпацыр па якім займаў ўсяго 400 крокаў ад уваходу да апошняй назіральнай кропкі, аднак для У Юю сад утрымліваў усе цуды правінцыі ў адным месцы; Ван Шыхэна ў Луаньцзяне; Чжэна Юаньхуна ў Янчжоў.

У 1631 напісаў кнігу Юанье (園冶, «Мастацтва садоў» ці «Уладкаванне садоў») у 3 цзюанях  (укр.), якая выйшла ў 1634 годзе.

Асновы садаводства правіць

Цзі Чэну належыць фармулёўка юаньлінь цяаюй іньцзэ — «Мастацтва садоў заключаецца ў прытрымліванні ландшафту і ў прыёме запазычання (відаў)», якая стала пасля хрэстаматыйнай. Пры гэтым прыём цзе-цзін  (англ.) (запазычанне відаў) Цзі лічыў адным з галоўных пры стварэнні садоў. На думку Цзі Чэна, запазычанне відаў, хоць і будуецца на адрозніванні ўнутранай і вонкавай прасторы саду, але атрыманы выгляд не абмяжоўваецца аддаленым і блізкім. Сёння гэта з’яўляецца своеасаблівым аналагам «кадра ў кадры», пры якім кампазіцыя пярэдняга плана служыць рамачным апраўленнем для кампазіцый сярэдняга і далёкага планаў.

У сваім трактаце першым прывёў выкарыстоўваную да гэтага часу тыпалогію прыёмаў цзе-цзін: прыёмы запазычання далёкага выгляду, суседняга і прылеглага відаў, прыёмы запазычання верхняга выгляду і запазычання ніжняга выгляду, прыёмы запазычання ў адпаведнасці з перыядамі года.

Зноскі

  1. Cheng Ji // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Cheng Ji // CERL ThesaurusConsortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура правіць

  • Keswick M. The Gardens of China: History, Art and Architecture. New York, 1978.
  • Chen Congzhou. On Chinese Gardens. New York, 2009.