Цокаль Эдысана — разьбовая сістэма хуткага злучэння электрычных лямпаў, распрацаваная Томасам Эдысанам у 1909. Пазначэнне Exx адпавядае дыяметру ў міліметрах, так цокаль E27 мае дыяметр 27 мм.

Лямпа напальвання з цокалем E27 (27 mm) 230/240 В пераменнага току
Патрон пад цокаль E27 (27 mm)
Святлодыёдная лямпа з цокалем E27 (27 mm)

У ЗША стандартным з'яўляецца памер E26, таксама выкарыстоўваюцца цокалі E12 для свечкападобных лямпаў тыпу «мін'ён» і E10 у некаторых электрычных гірляндах. E17 таксама распаўсюджаны, асабліва ў некаторых настольных лямпах. У большасці краін, якія выкарыстоўваюць для бытавога электразабеспячэння напружанне 230—240 В, найбольш распаўсюджаны цокалі E27 і E14 (E27 — стандартны цокаль савецкіх і еўрапейскіх лямпачак 220В). Таксама часта выкарыстоўваюць г. зв. штыкавы ці баянетны раздым.

Цокалі большых памераў выкарыстоўваюцца для магутных лямпаў вулічнага асвятлення.

Тыпаразмеры цокаляў правіць

Тып Дыяметр, мм Найменне Код па IEC
E5 5 мм Мікрацокаль (LES, Lilliput Edison Screw) IEC 60061-1 (7004-25)
E10 10 мм Мініяцюрны цокаль (MES, Miniature Edison Screw) IEC 60061-1 (7004-22)
E12 12 мм Люстравы цокаль(CES, Candelabra Edison Screw) IEC 60061-1 (7004-28)
E14 14-17 мм Цокаль лямпаў тыпу «мін'ён»[1] (SES, Small Edison Screw) IEC 60061-1 (7004-23)
E17 (110 У) 14-17 мм Малы цокаль (SES) IEC 60061-1 (7004-26)
E26 (110 У) 26-27 мм Сярэдні цокаль (ES, Edison Screw) IEC 60061-1 (7004-21A-2)
E27 26-27 мм Сярэдні цокаль (ES) IEC 60061-1 (7004-21)
E40 40 мм Вялікі цокаль (GES, Giant Edison Screw) IEC 60061-1 (7004-24)

Гл. таксама правіць

Зноскі