Цукровыя птушкі або Цукровыя мёдасмокі (Promeropidae) — маленькае сямейства вераб'інападобных, змяшчае ўсяго адзін род Promerops, у якім вылучаюць два віды: Цукровая птушка Герні (Promerops gurneyi) і Капская цукровая птушка (Promerops cafer). Найбольш блізкім з'яўляецца сямейства Chaetopidae. Раней цукровыя птушкі як род уключаўся ў сямейства нектарніцавыя або мёдасмокавыя.

Цукровыя птушкі

Promerops gurneyi
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Promerops (Brisson, 1760)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  558109
NCBI  254651
EOL  104644

Цукровая птушка Герні жыве на поўдні Афрыкі, Капскі цукровы мёдасмок — выключна ў Фінбошы.

Цукровыя птушкі — птушкі сярэдняга памеру з даўжынёй цела 30-40 см, масай 30-45 г. Апярэнне шаравата-бурае з жоўтымі плямамі, дзюбы доўгія, выгнутыя ўніз. Самцы і самкі падобныя, але ў самцоў доўгія, каля 40 см, хвасты.