Цыбуля вуглаватая

Цыбуля вуглаватая (Allium angulosum) — шматгадовая травяністая расліна, від роду Цыбуля (Allium) сямейства Амарылісавыя (Amaryllidaceae).

Цыбуля вуглаватая

Агульны выгляд групы квітнеючых раслін
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Allium angulosum L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  105301
EOL  1084242
GRIN  t:2219
IPNI  527602-1
TPL  kew-295009

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя Джона Сімса з Curtis’s botanical magazine, 1809

Цыбуліны вузка-канічныя, таўшчынёй 0,5-0,75 см, па 1-3 прымацаваныя да гарызантальнага або ўзыходзячага карэнішча, з шараватымі, плёнкавымі, суцэльнымі абалонкамі. Сцябло вышынёй 25-50 см, вуглаватае, тонкае.

Лісты у ліку пяці-шасці, у аснове сцябла збліжаныя, кіляватыя, вузкалінейныя, шырынёй 2-4 мм, тупыя, гладкія, прамыя, даўжэй паловы сцябла.

Парасонік пучкавата-паўшарападобны або часцей паўшарападобны, шматкветкавы, густы. Лісточкі шырока-званочкавага калякветніка ружова-фіялетавыя, з малапрыкметнай жылкай, даўжынёй 6-7 мм, вострыя, даўгаватыя, амаль роўныя. Ніткі тычынак трохі або на чвэрць карацей лісточкаў калякветніка, пры самай падставе паміж сабой і з калякветнікам зрослыя, суцэльныя, шылападобныя, унутраныя трохі шырэй. Слупок не выдаецца з калякветніка.

Каробачка амаль у паўтара разы карацейшая за калякветнік.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

У прыродзе арэал віду ахоплівае практычна ўсю тэрыторыю Еўропы, Сібіры і Кыргызстана.

Расце на лугах.

Гаспадарчае значэнне і прымяненне правіць

Лісце выкарыстоўваюць у ежу.

Таксанамія правіць

  яшчэ 13 сямействаў, сярод якіх найбольш буйныя — Касачовыя, Асфадэлавыя, Архідныя, Спаржавыя   яшчэ дзве трыбы: Gilliesieae, Tulbaghieae[3]   яшчэ некалькі соцен відаў, у тым ліку Цыбуля-батун, Цыбуля-парэй, Часнок, Цыбуля скарада, Цыбуля рэпчатая
           
  парадак Спаржакветныя     падсямейства Allioideae     род Цыбуля    
                   
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Амарылісавыя (каля 1600 відаў)     трыба Allieae    
Цыбуля вуглаватая
             
  яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (згодна з Сістэмай класіфікацыі APG III)[4]   яшчэ два падсямействы, Agapanthoideae і Amaryllidoideae[3]   яшчэ каля 15 родаў, з іх да роду Цыбуля найбольш блізкі Nectaroscordum  
       

Сінонімы правіць

Паводле даных The Plant List на 2010 год, у сінаніміку віду ўваходзяць:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. а б Семейство Amaryllidaceae J. St.-Hil., nom. cons. Архівавана 21 лютага 2013. // Germplasm Resources Information Network (GRIN) — 3 чэрвеня 2003 (апошнія змены). (англ.) (Праверана 8 студзеня 2013)
  4. Angiosperm Phylogeny Group (2009) An update of the Angiosperm Phylogeny Group classification for the orders and families of flowering plants: APG III // Botanical Journal of the Linnean Society : часопіс. — Лондон: 2009. — Т. 161. — № 2. — С. 105—121. — DOI:10.1111/j.1095-8339.2009.00996.x (англ.) (Праверана 28 студзеня 2013)

Літаратура правіць