Цыньлін (кіт. трад. 秦嶺, спр. 秦岭, піньінь Qín Lǐng) — горны хрыбет у Кітаі.

Цыньлін
Заходняя вяршыня свяшчэннай гары Хуашань
Заходняя вяршыня свяшчэннай гары Хуашань
Краіна
Вышыня3767 м 
Цыньлін (Кітай)
Цыньлін
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

З усходу прымыкае да Куньлуня, утварае водападзел басейнаў рэк Янцзы і Хуанхэ. Даўжыня каля 1000 км. Вышыня да 3666 м.

Складзены пераважна з вапнякоў і крышталічных сланцаў, на захадзе прарэзаны глыбокімі скразнымі цяснінамі, на ўсходзе падзяляецца на 4 адгор’і. Паўночныя схілы кароткія, крутыя, паўднёвыя — спадзістыя.

Рэзкі прыродны рубеж паміж вечназялёнымі субтрапічнымі лясамі (бамбук, камеліі, магноліі) на паўднёвых схілах і сухімі стэпамі і лістападнымі лясамі ўмеранага пояса на паўночных.

Некалькі рэзерватаў (Тайбайшань, Фапін-Юэба і інш.).

Радовішча малібдэнавых руд.

Літаратура правіць