Цэдрэла (Cedrela) — род вечназялёных або лістападных дрэў сямейства меліевых.

Цэдрэла

Цэдрэла духмяная (Cedrela odorata)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cedrela P.Browne, 1756


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29013
NCBI  124946
EOL  71071
GRIN  g:466049
IPNI  60005707-3
FW  54671

Батанічнае апісанне правіць

Лісце чаргавальнае, перыстае. Кветкі дробныя, у буйных суквеццях. Плод — шматнасенная каробачка. Насенне крылатыя. У родзе 7 відаў, у трапічных раёнах Амерыкі — ад Мексікі і Вест-Індыі да Аргенціны. Цэдрэла духмяная (Cedrela odorata) — высокае лістападнае дрэва з зеленавата-жоўтымі кветкамі ў пірамідальных мяцёлках даўжынёй да 30 см, дае мяккую і трывалую пахкую драўніну (называюць чырвоным дрэвам), якая выкарыстоўваецца для ўнутранага аздаблення суднаў, у вытворчасці мэблі, цыгарных скрынь. Драўніна ўтрымоўвае эфірныя алеі, якія адпужваюць тэрмітаў і насякомых.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».