Цэмент (лац.: caementum — друз) — парашкападобнае вяжучае рэчыва, здольнае ўтвараць з вадой (воднымі растворамі солей або іншымі вадкасцямі) пластычную масу, што з часам загусае і пераходзіць у каменападобны стан.

Цэмент
Выява
Матэрыял вапняк і гліна
Emissivity 0,54
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Змешванне цэменту з пяском

У залежнасці ад сыравіны і спосабу атрымання адрозніваюць віды цэменту:

  • портландцэмент і яго разнавіднасці (шлакавы і пуцалаваны);
  • гліназёмісты;
  • расшыральны і шэраг спецыяльных марак (напрыклад, кіслотатрывалы).

Прамысловая вытворчасць з 19 стагоддзя. Найбольш пашыраны портландцэмент — прадукт тонкага памолу, атрыманы абпальваннем да спякання (тэмпература каля 1450 °C) вапняку і гліны (суадносіны 3:1). Каб палепшыць тэхнічныя ўласцівасці, пры памоле да клінкеру дадаюць каля 3; двухводнага гіпсу і каля 15 % актыўных мінеральных дабавак (дыятаміту, трэпелу, доменнага грануляванага шлаку). Якасць цэменту вызначаецца тонкасцю памолу, тэрмінам ахоўвання і маркай (характарыстыкай трываласці пры сцісканні стандартных узораў) — абазначаецца лічбамі 200, 300, 400, 500, 600 і 700. Чым вышэй марка, тым больш трывалы выраб на яго аснове.

У Беларусі выпускаецца прадпрыемствамі «Ваўкавыскцэментнашыфер», «Крычаўцэментнашыфер».

Літаратура правіць

Спасылкі правіць