Цэнале́ставыя, пацукападобныя апосумы (Caenolestidae) — сямейства амерыканскіх сумчатых млекакормячых, адзінае сучаснае ў атрадзе цэналестаў (Paucituberculata).

Цэналеставыя

Caenolestes sangay
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Caenolestidae Trouessart, 1898

Геахраналогія

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  552311
NCBI  30659
EOL  1676
FW  40051

Апісанне правіць

Даўжыня цела 10—13 см, хваста 6—12 см. Знешне падобныя да пацукоў ці землярыек. Валасяное покрыва шчыльнае і мяккае, на спіне бура-шэрае або цёмна-бурае, на бруху святлейшае. Галава падоўжаная, канічная. Хвост укрыты кароткімі грубымі валаскамі. Канечнасці пяціпальцыя, заднія даўжэйшыя за пярэднія. У маладых самак зрэдку ёсць вывадкавая сумка, у дарослых адсутнічае.

Вядомы з эацэну Паўднёвай Амерыкі. Падзяляюцца на 3 сучасных роды, 7 відаў. Пашыраны ў лясах і гарах (да 4200 м) Паўднёвай Амерыкі. Кормяцца пераважна беспазваночнымі.

Літаратура правіць