Цэнтральная вуліца (Наваполацк)

Цэнтральная вуліца (трансліт.: Centraĺnaja vulica, руск.: Центральная улица) — вуліца ў Наваполацку.

Цэнтральная вуліца
Наваполацк
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад Наваполацк
Працягласць 150 м
Паштовы індэкс 211440
Нумары тэлефонаў +375214

Апісанне правіць

Размешчана ў паўночна-заходняй частцы горада ў раёне прамзоны БВК у санітарнай лесапаласе ААТ «НАФТАН» на тэрыторыі садовага таварыства «Хімік-2» непадалёк ад невялікай рэчкі Залюхаўкі. Працягласць вуліцы складае каля 150 метраў. Рух грамадскага транспарту па вуліцы не ажыццяўляецца. Дабрацца да вуліцы можна аўтобусам № 12 «Падкасцельцы — Весавая БВК».

Цікавыя факты правіць

У Наваполацку складана знайсці яшчэ якую-небуць вуліцу, якая б яшчэ менш асацыявалась з «цэнтрам» у будь-якім сэнсе, чым вуліца Цэнтральная. Абсалютная большасць жыхароў нават не ўяўляе аб існаванні ў горадзе вуліцы з такой назвай. У звычайным кантэксце пад «цэнтральнай» вуліцай Наваполацка часцей за ўсё разумеецца вуліца Маладзёжная — галоўная магістраль горада.

Гл. таксама правіць

Зноскі