Цэнтральны масіў

Цэнтральны масіў (фр.: Massif Central) — горны масіў у цэнтры і на поўдні Францыі. На ўсходзе аддзелены ад Альпаў глыбокай далінай Роны, выцягнутай з поўначы на поўдзень. Вышыня да 1886 м (гара Пюі-дэ-Сансі).

Цэнтральны масіў
фр. Massif Central
Размяшчэнне Цэнтральнага масіва
Размяшчэнне Цэнтральнага масіва
Краіна
Цэнтральны масіў (Францыя)
Цэнтральны масіў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У паўночным і цэнтральным раёнах Цэнтральнага масіву базальтавыя плато з конусамі патухлых вулканаў чаргуюцца з пласкагор’ямі і мерыдыянальна выцягнутымі далінамі рэк басейна Луары, на поўдні — карставыя плато Кос, на паўднёвым усходзе і ўсходзе знаходзіцца шэраг гор і пласкагор’яў (Севены і інш.), са стромкімі прыступкападобнымі схіламі, звернутымі да Ронскай нізіны і ўзбярэжжа Міжземнага мора; на поўначы і паўночным захадзе — пласкагор’і Марван, Лімузен, Мільзаш і інш.

Клімат умераны, акіянічны, з халаднаватым летам і мяккай зімой. Расліннасць прадстаўлена галоўным чынам шыракалістымі лясамі, вышэй за 1200 м — піхтавыя лясы, вышэй за 1400 м — субальпійскія лугі.

Значная частка тэрыторыі асвоена чалавекам (раллі, пашы, вінаграднікі і інш.). Маюцца радовішчы ўрану, каменнага вугалю, мінеральных вод (Вішы і інш.).

Літаратура правіць