Цэнтральны парк культуры і адпачынку імя Бондзіна

Цэнтральны парк культуры і адпачынку імя А. П. Бондзіна (ЦПКіА імя А. П. Бондзіна) — цэнтральны парк горада Ніжняга Тагіла, размешчаны ў гістарычным цэнтры на беразе Тагільскай сажалкі, у Ленінскім раёне горада, у цэнтры горада.

Муніцыпальная аўтаномная ўстанова культуры "Ніжнетагільскі парк культуры і адпачынку імя А. П. Бондзіна"
руск. Муниципальное автономное учреждение культуры "Нижнетагильский парк культуры и отдыха имени А. П. Бондина"
Асноўная інфармацыя
ТыпПарк 
Дата заснавання1806 
park-bondina.ru
Размяшчэнне
57°54′18″ пн. ш. 59°57′36″ у. д.HGЯO
Краіна
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Парк на беразе Тагільскай сажалкі быў закладзены ў пачатку XIX ст., прыкладна ў 1806 г., і спачатку зваўся Панскім садам. Ён быў уладкаваны так, каб разам з панскім домам Мікалая Мікіціча Дзямідава складаць адзін ансамбль. Панскі сад разам з аранжарэяй адлюстраваны на карціне мастака Васіля Раева «Тагіл узімку». У гэтай аранжарэі ўзімку гадаваліся агуркі і ананасы.

У 1920-я гады ў садзе працаваў летні тэатр. Тут выступалі на гастролях розныя тэатры, паказваліся кінастужкі. У 1930-я гады ў садзе пачалі праводзіцца масавыя гарадскія гулянні, тут працавалі чытальня, рэстаран, пракат лодак для катанняў на сажалцы, а таксама пакой для аматараў шашак і шахмат і дзіцячая тэхнічная станцыя. 23 чэрвеня 1935 года ў сад прыехаў Уральскі заапарк.

27 ліпеня 1946 г. у парку быў урачыста адкрыты помнік ніжнетагільскаму пісьменніку А. П. Бондзіну працы скульптара М. П. Крамскога. 1 красавіка наступнага года 1947 г. гарадскі парк быў пераназваны ў гонар пісьменніка. У парку захаваўся дом (Мемарыяльна-літаратурны музей Бондзіна), у якім пісьменнік пражыў апошнія гады свайго жыцця.

У 19601970-я гады ў парку былі летні кінатэатр, эстрада, спартыўнае мястэчка, дзіцячая пляцоўка, планетарый.

У 2000-я ў парку Бондзіна з’яўляюцца металічныя скульптуры тагільскага скульптара Аляксандра Іванова «Мурашка-працавік» (антрапаморфная мурашка з рыдлёўкай) і «Страказа» (на ліхтары ў выглядзе кветкі дзьмухаўца). Таксама адкрываецца вялікая колькасць новых атракцыёнаў. У 2012 годзе на тэрыторыі парка працаваў прыватны кантактны заапарк.

Спасылкі правіць