Цэпеліны
Цэпеліны (літ.: cepelinai або didžkukuliai) — літоўская нацыянальная страва.
Уваходзіць у нацыянальныя кухні | |
---|---|
Літоўская | |
Краіна паходжання | Літва |
Кампаненты | |
Асноўныя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Назва страва ад падабенства формы да дырыжабля. Гатуюць з цёртай бульбы, звычайна начыняюць мясам. Таксама як начынкі ўжываюць тварог, грыбы і скваркі. Даўжыня 10-20 см, залежыць ад месца гатавання — на захадзе Літвы цэпеліны большыя за гатаваныя на ўсходзе. Падаюць цёплымі, палітымі смятанай або соусам.
Рэцэпт правіць
Інгрэдыенты: 1 кг сырой бульбы, 3-4 вараныя бульбіны, соль.
Ачышчаную бульбу нацерці, адціснуць. Сок не выліваць, пачакаць пакуль асядзе крухмал. Вараную бульбу патаўчы. Сырую, вараную бульбу і крухмал змяшаць, пасаліць. З 80 гр цеста зрабіць аладку на далоні, пакласці начынку, краі добра сціснуць і сфармаваць даўгаваты цэпелін. Пакласці ў пасолены кіпень і гатаваць 20-25 хвілін.
- Начынкі для цэпелінаў
- Мясная: 300 гр мяса, 1 ст. лыжка смятаны, маяран або молаты перац, соль.
- Тварожная: 300 гр тварагу, 1 яйка, 1 ст. лыжка смятаны, 20 гр сала, 1/2 ч. лыжкі мяты, соль.
- Грыбная: 50 гр сушаных грыбоў, 2 цыбуліны, 100 гр вэнджанага сала, 2 ст. лыжкі молатых сухароў, 1 яйка, соль.