Цэрэаліі (лац.: cerealia) — старажытнарымскае свята і гульні ў гонар багіні ўрадлівасці і земляробства Цэрэры. Праводзіліся з 12 красавіка і працягваліся восем дзён. У ахвяру прыносіліся мядовыя соты, плады, свінні. Рымляне ладзілі святочныя трапезы, запрашаючы ўсіх прахожых, каб уласкавіць Цэрэру[1]. З III стагоддзя да н.э. вядомы гульні, таксама прысвечаныя Цэрэры (лац.: ludi Ceriales) у Вялікім цырку.

Святкаванне цэрэалій на карціне «Вясна» Лоўрэнса Альма-Тадэмы

Заўвагі правіць