Цянь Вэйчан
Цянь Вэйчан (9.10.1912, Усі, Цзянсу — 30.07.2010, Шанхай) — кітайскі навуковец, «піянер Новага Кітая» ў галіне фізікі, механікі і прыкладной матэматыкі[2]. Акадэмік Кітайскай АН (1954, у канцы жыцця — найстарэйшы), замежны член Польскай АН (1956). Лаўрэат Нацыянальнай навуковай прэміі КНР (1956).
Цянь Вэйчан | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 кастрычніка 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 ліпеня 2010[1] (97 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Q65059223? |
Род дзейнасці | матэматык, палітык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | John Lighton Synge[d] |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Складаўся ў партыі Дэмакратычная ліга Кітая (ДЛК), намеснік старшыні яе ЦК, ганаровы старшыня[3]. Дэпутат УСНП. Намеснік старшыні УК НПКСК 6 (кааптаваны), 7-9 скліканняў, член Пасткама УК НПКСК 5 склікання.
Біяграфія правіць
Па нацыянальнасці хань. Скончыў Універсітэт Цынхуа (1935). У 1941 годзе атрымаў ступень магістра прыкладной матэматыкі ва Універсітэце Таронта і ў наступным 1942 годзе там жа атрымаў ступень доктара філасофіі. Затым працаваў у Лабараторыі рэактыўнага руху Калтэха.
У 1946 годзе вярнуўся ў Кітай, прафесарстваваў ва ўніверсітэце Цынхуа, Пекінскім і Яньцзынскім універсітэтах.
Падчас кампаніі супраць правых элементаў падвяргаўся крытыцы.
З 1982 (3?) года рэктар Шанхайскага універсітэта, пад канец жыцця з’яўляўся найстарэйшым рэктарам ВНУ ў свеце[4]. На пасадзе рэктара ён высунуў сваю праграму «зносу чатырох сцен» — паміж: ВНУ і грамадствам, навучаннем і навуковымі даследаваннямі, рознымі спецыяльнасцямі, выкладчыкамі і студэнтамі[4].
З’яўляўся дырэктарам Інстытута прыкладной матэматыкі і механікі кітайскай АН, галоўным рэдактарам часопіса «Прыкладная матэматыка і механіка» на англійскай мове.
Ганаровы рэктар і прафесар больш за дзесяці кітайскіх ВНУ[4].
Крэміраваны[5].
- «Век жыві, век вучыся, век працуй» — быў любімы выраз сталага Цянь Вэйчана[4].
Зноскі
- ↑ http://news.xinhuanet.com/english2010/china/2010-07/30/c_13422533.htm
- ↑ Qian Weichang: Patriotic scientist, enthusiastic educator
- ↑ Архивированная копия(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2014. Праверана 9 студзеня 2014.
- ↑ а б в г CRI — Международное радио Китая — Известный деятель науки Цянь Вэйчан
- ↑ В Шанхае состоялась кремация тела Цянь Вэйчана Архівавана 9 студзеня 2014.
Спасылкі правіць