Цярэнцій Яфрэмавіч Сычкоў
Цярэнцій Яфрэмавіч Сычко́ў[1] (6 студзеня 1922, в. Хутар, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць — 21 снежня 2000) — Герой Савецкага Саюза.
Цярэнцій Яфрэмавіч Сычкоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 студзеня 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 снежня 2000 (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія правіць
Скончыў Барысаўскае ваенна-інжынернае вучылішча (1941), Ваенную акадэмію імя Фрунзэ (1952). У Чырвонай Арміі з 1940 года. З 1942 года на Паўночна-Каўказскім, Варонежскім, 1-м і 2-м Украінскіх, 1-м і 2-м Беларускіх франтах. Удзельнічаў у баях за Крым і Паўночны Каўказ, у Курскай бітве, вызваляў Украіну, Беларусь, Польшчу.
Камандзір інжынернай роты старшы лейтэнант Ц. Я. Сычкоў вызначыўся ў баях пры вызваленні Украіны. 25 верасня 1943 года ў час наступлення пад агнём праціўніка рота на чале з ім на дэсантных лодках пераправіла на правы бераг Дняпра 802 байцоў, а за ўвесь перыяд пераправы — 8,8 тыс. чалавек, 398 т боепрыпасаў, 216 т харчовых прадуктаў, каля 6 тыс. мін, 82 гарматы, 164 павозкі з грузам, 8 мінамётаў, на левы бераг Дняпра — 430 параненых.
Да 1972 года Сычкоў служыў у Савецкай Арміі, палкоўнік. У 1972—1985 гадах працаваў у жытомірскім абласным аб’яднанні «Міжкалгасбуд». Жыў у Жытоміры. Вёў вялікую грамадскую работу, з’яўляўся дэпутатам Жытомірскага гарадскога Савета народных дэпутатаў, намеснікам старшыні прэзідыума гарадскога Савета ветэранаў вайны і працы.
Зноскі
Літаратура правіць
- Сычко́ў Цярэнцій Яфрэмавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 325. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі правіць
- Сычкоў Цярэнцій Яфрэмавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»