Цёмнае фэнтэзі (ад англ.: Dark Fantasy — «цёмнае», «змрочнае фэнтэзі») — паджанр літаратуры і камп’ютарных гульняў, спалучае элементы жахаў і готыкі, а дзеі адбывюецца ў антуражы традыцыйнага фэнтэзі.

Галоўнае адрозненне готыкі — дзеі адбываюцца ў фантастычным свеце, які нагадвае Сярэднявечча, радзей — гарадское фэнтэзі.

Цёмным фэнтэзі нярэдка называюць літаратуру пра звышнатуральнае, якая належыць да жанру жахаў. Розніца паміж цёмным фэнтэзі і гатычнымі жахамі невыразная. Крытыкі адзначаюць, што цёмнае фэнтэзі не палохае чытача, а стварае ўражанне страху, які ўжо прайшоў. То-бок, гэтыя творы найперш фэнтэзі, а не апавяданні пра звышнатуральны жах.

Да цёмнага фэнтэзі таксама адносяць 3 групы фантастычнай літаратуры — традыцыйнае фэнтэзі з «цёмным» адценнем, адменнік містыкі, жахаў і фэнтэзі, напісаны ў асабліва гнятлівым стылі.

Цёмнае фэнтэзі ў папулярнай культуры правіць

Камп’ютарныя гульні правіць

У кінематографе правіць

Анімэ, манга, ранабэ правіць