Ційт Вяхі (эст.: Tiit Vähi; 10 студзеня 1947, Валга, Эстонская ССР) — эстонскі дзяржаўны дзеяч, прэм'ер-міністр Эстоніі ў 1992 і 1995—1997 ад кааліцыйнай партыі Эстоніі.

Ційт Вяхі
Tiit Vähi
Сцяг 11-ы Прэм'ер-міністр Эстоніі
29 студзеня 1992 — 21 кастрычніка 1992
Папярэднік Эдгар Савісаар
Пераемнік Март Лаар
Сцяг 14-ы Прэм'ер-міністр Эстоніі
17 красавіка 1995 — 17 сакавіка 1997
Папярэднік Андрэс Таранд
Пераемнік Март Сійман
Нараджэнне 10 студзеня 1947(1947-01-10) (77 гадоў)
Валга, Эстонская ССР, СССР
Партыя Кааліцыйная партыя
Адукацыя ТТУ
Прафесія інжынер-механік
Дзейнасць палітык, прадпрымальнік, бізнесмен, інжынер
Узнагароды
ордэн Дружбы народаў Order of the National Coat of Arms, 2nd Class
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Ційт Вяхі нарадзіўся 10 студзеня 1947 года ў горадзе Валга Эстонскай ССР, скончыў Талінскі тэхнічны ўніверсітэт. Быў адным з арганізатараў Народнага Фронту Эстоніі, у 1989 годзе стаў міністрам транспарту і сувязі Эстонскай ССР (з 8 мая 1990 — Эстонскай Рэспублікі), гэты пост ён займаў да 1992 года. У 1992 годзе ён узначаліў урад. Падчас яго праўлення была ўведзена новая валюта — эстонская крона і пачалася шырокая прыватызацыя дзяржаўнай уласнасці. У выбарах у Рыйгікогу 1992 ён не ўдзельнічаў. У 1993 стаў старшынёй кааліцыйнай партыі. На выбарах у Рыйгікогу 1995 кааліцыя кааліцыйнай партыі Эстоніі і Народнага саюза Эстоніі атрымала перамогу і ён да стаў прэм'ер-міністрам. 25 лютага 1997 года падаў у адстаўку з-за рознагалоссяў з членамі сваёй жа партыі. 27 лютага 1997 года прэм'ер-міністрам стаў Март Сійман.