Цімафей Іванавіч Святлічны

Герой Савецкага Саюза

Цімафей Іванавіч Святлі́чны[1] (1 мая 1917 — 26 чэрвеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Цімафей Іванавіч Святлічны
укр.: Тимофій Іванович Світличний
Дата нараджэння 1 мая 1917(1917-05-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 чэрвеня 1944(1944-06-26) (27 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Гады службы 19401944
Званне гвардыі сяржант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Чырвонай Зоркі

Біяграфія правіць

Ц. І. Святлічны нарадзіўся ў сяле Святлічнае Золачыўскага раёна Харкаўскай вобласці Украіны. Атрымаў пачатковую адукацыю. У Чырвонай Арміі з 1940 г. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на фронце з 1942 года. Удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Смаленскай вобласці, Беларусі.

Разлік «кацюшы» 3-га гвардзейскага мінамётнага палка (3-і гвардзейскі кавалерыйскі корпус, 3-і Беларускі фронт) пад камандаваннем гвардыі сяржанта Ц. Святлічнага асабліва вызначыўся 26 чэрвеня 1944 г. каля вёскі Кажамякі Сенненскага раёна Віцебскай вобласці. На пераправе праз раку Абалянка батарэя рэактыўных мінамётаў на працягу 6 гадзін вяла бой з праціўнікам, які спрабаваў вырвацца з «віцебскага катла», знішчыла 13 аўтамашын, 4 гарматы, звыш 500 салдат. Баявы экіпаж рэактыўнай устаноўкі ў складзе Ц. І. Святлічнага, П. І. Назаранкі, С. Д. Барадуліна загінуў у гэтым баі.

Гераічны разлік быў пахаваны на месцы бою каля вёскі Кажамякі. У 1959 годзе астанкі воінаў перазахаваны ў брацкай магіле ў горадзе Сянно.

Узнагароды правіць

Памяць правіць

  • Помнікі на месцы бою і ў горадзе Сянно
  • Імем Героя названа адна з вуліц Сянно
  • Бюсты Героя ў пасёлку гарадскога тыпу Золачыў і на радзіме ў сяле Святлічнае
  • Імя Героя навечна занесена ў спіс воінскай часткі

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць