Цімафей Аляксеевіч Мартынаў
Цімафей Мартынаў (нар. 6 мая 2005, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік расійскага клуба «Арэнбург» і моладзевай зборнай Беларусі.
Поўнае імя | Цімафей Аляксеевіч Мартынаў | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
6 мая 2005[1] (19 гадоў) |
|||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||
Рост | 180 см[1] | |||||||||
Вага | 69 кг[1] | |||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||
Клуб | Арэнбург | |||||||||
Нумар | 47 | |||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||
|
||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||
|
||||||||||
Клубная кар’ера правіць
Пачынаў займацца футболам у структуры «Мінска», пазней перабраўся ў акадэмію брэсцкага «Дынама», а ў пачатку 2021 года далучыўся да «Руха», дзе з лета стаў выступаць за дубль. У сакавіку 2022 года, пасля таго як брэсцкі клуб зняўся з Вышэйшай лігі, стаў іграком «Мінска». Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 9 красавіка 2022 года, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» (1:0). У далейшым працягваў з’яўляцца на полі, пераважна выходзячы на замену, а ў сезоне 2023 замацаваўся ў стартавым складзе і з 6 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды.
Міжнародная кар’ера правіць
У кастрычніку 2021 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
У лістападзе 2023 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
7 верасня 2023 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі (да 21 года), калі выйшаў на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Еўропы 2025 супраць Фарэрскіх астравоў (2:3).
Статыстыка выступленняў правіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2021 | дубль | Мінск | ? | 4 | |
2022 | Д1 | Мінск | 14 | 0 | |
2023 | Д1 | Мінск | 25 | 6 |
Крыніцы правіць
- ↑ а б в г https://fcminsk.by/player/timofej-martynov-2/
- ↑ Тимофей Мартынов подписал долгосрочное соглашение с "Оренбургом" (руск.). football.by (21 лютага 2024). Праверана 22 лютага 2024.
- ↑ Тимофей Мартынов в ФК "Оренбург" (руск.). Афіцыйны сайт «Арэнбурга» (21 лютага 2024). Праверана 22 лютага 2024.(недаступная спасылка)