Ціхаакіянскі прыбярэжны ўніверсітэт навук аб здароўі на працоўным месцы

Ціхаакіянскі прыбярэжны ўніверсітэт навук аб здароўі на працоўным месцы (англ.: Pacific Coast University for Workplace Health Sciences) — канадская спецыялізаваная навучальная ўстанова, якая месціцца ў горадзе Порт-Элберні ў правінцыі Брытанская Калумбія, Канада.

Ціхаакіянскі прыбярэжны ўніверсітэт навук аб здароўі на працоўным месцы
англ.: Pacific Coast University for Workplace Health Sciences
Арыгінальная назва англ.: Pacific Coast University for Workplace Health Sciences
Заснаваны 2007
Размяшчэнне Порт-Элберні, Брытанская Калумбія, Канада
Сайт pcu-whs.ca

Агульная характарыстыка правіць

Навучанне і даследаванні ўніверсітэта сканцэнтраваны на ўмовах і сродках, дзякуючы якім здароўе і бяспека, працаздольнасць і дабрабыт людзей на працоўным месцы ўзмацняюцца, падтрымліваюцца або пагаршаюцца. Міждысцыплінарны падыход прымяняецца да такіх галін ведаў, як лячэнне інваліднасці, гігіена і бяспека працы, павышэнне дабрабыту, кіраванне чалавечымі рэсурсамі і прафесійная рэабілітацыя.

Мемарандум аб стварэнні новага глабальнага цэнтра перадавога вопыту і адукацыйнай установы быў падпісан у 2005 годзе. У 2007 годзе закон аб універсітэце прайшоў трэцяе і апошняе чытанне ў заканадаўчай асамблеі Брытанскай Калумбіі пры аднадушнай падтрымцы двух партый.

У 2009 годзе ўрад Канады абвясціў, што новы ўніверсітэт атрымае грант у памеры 1,65 мільёна канадскіх долараў у рамках праграмы інфраструктуры ведаў. Горад Порт-Элберні выдзеліў участак зямлі плошчай 3,5 акра длля арганізацыі кампуса вучэльні.

Спасылкі правіць