Чабо́р[3][4] (Thýmus) — род паўхмызнякоў сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).

Чабор

Чабор звычайны (Thymus vulgaris)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Thymus L., 1753

Тыпавы від
Даччыныя таксоны

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  32820
NCBI  49990
EOL  60979
GRIN  g:12122
IPNI  21277

Батанічнае апісанне правіць

Шматгадовыя расліны пераважна з паўзучымі і прыўзнятымі дравяністымі сцёбламі. Лісце скпраціўнае, простае, суцэльнае, сядзячае або з кароткімі чаранкамі, раснічастае, з кропкавымі залозкамі. Кветкі дробныя, у кальчаках або коласападобных перарывістых суквеццях. Чашачка двухгубая. Тычынак 4. Плод — чатырохарэшак.

Расліна вельмі духмяная, з рэзкім цёплым водарам, абумоўленым ў асноўным фенольнымі лятучымі духмянымі рэчывамі — тымол і карвакрол.

Арэал правіць

Расліны роду распаўсюджаны на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі. На тэрыторыі Беларусі 3 віды: чабор блышыны (Thymus pulegioides), чабор паўзучы або звычайны (нар. назвы: цымбер, цэбрык, калатовічкі) (Thymus vulgaris), і чабор Маршала (Thymus marschallianus).

Класіфікацыя правіць

Таксанамія правіць

  ещё 21 сямейства
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 81 род  
         
  парадак Ясноткакветныя     падсямейства Nepetoideae    
              214 відаў
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Ясноткавыя     род Чабор  
           
  яшчэ 44 парадка кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 7 падсямействаў  
     

Віды правіць

Каля 150 (паводле іншых звестак каля 400[5]) відаў.

У 2002 годзе група батанікаў дала новую класіфікацыю роду Чабор. Згодна іх даследаванням, род налічвае 214 відаў, разнесеных па васьмі секцыям[6].

Некаторыя віды:

Віды з невызначаным сістэматычным становішчам:

Наибольш распаўсюджаны Thymus serpyllum L. — на светлых месцах у лясной зоне па сухіх пясчаных местах, хваёвых барах; і чабор Маршала (Thymus marschallianus Willd.) — у лесастэпавай і стэпавых зонах па склонах, узлесках і палянах.

Паводле The Plant List (2013 год)[7], род складаецца з 315 відаў.

Гаспадарчае значэнне правіць

Лекавыя, дубільныя, меданосныя і эфіраалейныя расліны. Лісце выкарыстоўваюцца ў якасці прыправы.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 130. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Напісанне Чабор ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 17. — Мн., 2002. — С. 201.
  5. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  6. Morales R. et al. The history, botany and taxonomy of the genus Thymus // Thyme: The Genus Thymus / Elisabeth Stahl-Biskup und Francisco Sáez. — CRC Press, 2002. — P. 1—43. — ISBN 978-0-415-28488-2.
  7. Спіс відаў роду Чабор на сайце The Plant List

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Тимьян — род Thymus: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)