Чарвя́гі (Caeciliidae) — сямейства бязногіх земнаводных.

Чарвягі

Чарвяга кольчатая (Siphonops annulatus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Caeciliidae Rafinesque, 1814

Сінонімы
Падсямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  208527
NCBI  8446
EOL  7530
FW  37333

Апісанне правіць

Даўжыня да 120 см. Вонкавым выглядам нагадваюць вялікіх дажджавых чарвей (адсюль назва) ці змей. Цела з кальцавымі перахватамі (каля 400), чорнае з белаватымі баразёнкамі паміж кольцамі або аліўкава-карычневае. Большасць адкладваюць яйцы (да 30) і ахоўваюць іх, зрэдку і лічынак; водныя чарвягі жывародныя. Кормяцца чарвямі і іншымі беспазваночнымі.

Пашырэнне правіць

Пашыраны ў тропіках Азіі, Афрыкі, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі. Большасць жывуць у вільготнай глебе, некаторыя — у мурашніках, тэрмітніках, вадзе. Найбольш вядомая чарвяга кольчатая (Siphonops annulatus).

Класіфікацыя правіць

Сямейства ўключае каля 100 відаў.